Грамадства

Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродне

У судзе Шклоўскага раёна 22 сакавіка адбыўся суд па замене Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітвязня, асуджанага да шасці гадоў калоніі, у турму на шэсць месяцаў. Анатоля ўжо этапавалі ў гродзенскую турму № 1, піша «Вясна».

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай — чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян — пяць гадоў «хатняй хіміі». Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічынь і пастанавілі кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Нагадаем, іх затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту.

Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСа Мінска. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі два з паловай гады «хатняй хіміі».

Спачатку Латушка адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, але пазней яго перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы яму вырашылі ўзмацніць пакаранне і перавесці на турэмны рэжым. Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава палітвязень паўгода будзе адбываць тэрмін у гродзенскай турме № 1.

Падтрымайце Анатоля: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Анатоль Віктаравіч Латушка

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць