Лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук абвінавачваецца па крымінальным артыкуле
Супраць Дзмітрыя Кучука заведзена крымінальная справа па «народным» 342 артыкуле КК, паведамляе «Парламенцкі канал».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/2024-02-16181156-r6x9r.jpg.webp)
Дзмітрый Кучук быў затрыманы 16 лютага каля расійскай амбасады, куды палітык прыйшоў ускласці кветкі ў дзень смерці Аляксея Навальнага.
Кучук атрымаў 15 сутак арышту, затым яшчэ 15, і на волю так і не выйшаў.
«Адпрацаваная схема, — кажа Анатоль Лябедзька. — Кідаюць на Акрэсціна па адміністратыўнай справе і ліхаманкава шукаюць мінімальныя, фармальныя падставы для крымінальнай справы. Дзмітрый нерваваў сілавікоў. Ён не з’ехаў. Ён не зачыніўся ў чулане. Спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі «Бязвыбары», рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў. У яго было адчуванне вінаватасці перад тымі, хто за кратамі».
Зміцер Кучук стаў сёмым лідарам беларускай партыі, які апынуўся за кратамі, піша «Парламенцкі канал».
Каментары