Праваабаронцы назвалі палітвязнямі яшчэ некалькіх чалавек.
Гэта Дзяніс Красько, Кацярына Новікава, Дзмітрый Шчарбін, Яўген Кіслоў, Антон Чарамных, Раман Галуза, Андрэй Шмай, Іван Сухамераў, Наталля Захаранка, Аляксей Кулікоў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі
Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1418 чалавек.
Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
У Мінску пачынаецца завочны суд за зрыў рэферэндуму. На віртуальнай лаве падсудных Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі і Алена Жываглод
«Перамовы аб вызваленні палітзняволеных трэба ўжо весці не з Лукашэнкам, а з Крамлём» — Стрыжак
Ці рэальна абмяняць беларускіх палітвязняў на расійскіх ваеннапалонных? Тлумачыць Кабанчук
Каментары