У Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, у якой абвінавачваюць беларуса
У суботу 9 снежня ў Полацку адбылася хваля затрыманняў. Праваабаронцам «Вясны» вядома, што прынамсі частка з іх тычылася беларуса Сяргея Ерамеева — былога нафтанаўца, затрыманага ў Расіі ў сувязі з выбухамі на БАМе.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/224809-5h7j3.jpeg.webp)
Сяргей Ерамееў. Фота: сацсеткі
Вядома пра выпадак, калі затрыманне і ператрус прайшлі ў чалавека, які зусім выпадкова кантактаваў з Ерамеевым апошнія дні. Некалькіх затрыманых выпусцілі, забраўшы тэлефоны, лёс астатніх невядомы. Затрыманні праводзіў КДБ.
Сяргей Ерамееў — гэта беларус, якога расійскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
У Беларусі мужчына страціў працу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў аператарам прыладаў.
Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м
Суд у Омску арыштаваў на 53 дні беларуса, якога абвінавачваюць у тэракце на БАМе
«Гэта магнітныя міны». Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе
За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі
Каментары