Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі. Яны ваявалі на бахмуцкім кірунку
Загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Украіны, яшчэ адзін баец атрымаў раненні. Гэта адбылося ў ноч з 6 на 7 кастрычніка, піша «Люстэрка».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/kalinouski5-4eygg.jpg.webp)
Вядома, што добраахвотнікі загінулі, выконваючы задачу на бахмуцкім кірунку. Раней беларусы ваявалі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Сваякам байцоў паведамілі пра іх гібель.
Як вядома «Нашай Ніве», загінулыя байцы нядаўна выйшлі з палка Каліноўскага і далучыліся да іншай вайсковай структуры. Ваяры загінулі, калі снарад разарваўся каля машыны, у якой яны ехалі.
3 кастрычніка стала вядома аб страце яшчэ некалькіх добраахвотнікаў на ўсходзе Украіны, якія ваявалі ў складзе «Тэрора», — у батальёне не ўдакладнялі колькасці загінулых.
Паводле апошніх звестак, абараняючы Украіну, загінулі не менш за 22 беларусы.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары