Што паглядзець. «Покерфэйс» (Poker Face) — дэтэктыў пра дзяўчыну з суперсілай
Крытыкі называюць серыял «Покерфэйс» настальгічным, здзіўляючым і забаўным.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/-csjns.png.webp)
Гэтая гісторыя верціцца вакол Чарлі Кейл, дзяўчыны, якая спрабуе сябе як дэтэктыва. У яе ёсць адна асаблівасць — Чарлі ведае, калі ёй кажуць няпраўду, піша theverge.com.
Любы разумны чалавек зарабляў бы на такой асаблівасці грошы, і Чарлі не выключэнне. Яна спрабуе сябе ў азартных гульнях, але пасля некалькіх няўдач мы бачым Чарлі ў ролі афіцыянткі ў казіно. А далей забіваюць яе сябра, і Чарлі разумее, што яна можа карыстацца сваімі здольнасцямі, каб раскрываць злачынствы. Але гэта не бязвоблачны шлях: дзяўчына перасякаецца з небяспечным падазраваным і бяжыць ад небяспекі па прасёлкавых дарогах Амерыкі, вакол якіх багата шалёных забойстваў.
Нам растлумачаць, як так здарылася, што Чарлі бяжыць ад наёмнага забойцы. А потым мы будзем кіравацца за ёй з горада ў горад, і нідзе Чарлі не застаецца задоўга.
Сапраўдная тайна — гэта не тое, хто тут забойца, а тое, ці здолее Чарлі сабраць дастаткова доказаў і як яна будзе гэта рабіць.
Падчас прагляду «Покерфэйса» вы заўсёды знаходзіцеся на некалькі крокаў перад Чарлі, пакуль яна высвятляе асобы забойцаў і адначасова заводзіць знаёмствы з рокерамі ці гоншчыкамі. Але не спяшайцеся прывыкаць да людзей, з якімі сустракаецца гераіня, бо стваральнікі шоу забіваюць шмат каго з іх і не даюць вам забыць пра тое, што ў цэнтры кожнай серыі мусіць быць злачынства.
На нейкім этапе пагружэння ў 10-серыйны свет «Покерфэйса» яго сюжэтныя схемы пачнуць выглядаць усё больш і больш знаёмымі, а калі глядзець некалькі эпізодаў запар, серыял і ўвогуле можа падацца трохі больш шаблонным, чым трэба. Але калі глядзіш на тое, як натхнёна акцёры граюць свае нестандартныя ролі, цяжка не пагрузіцца ў шаленства шоу.
З іншага боку, формулы таму і прымяняюць, што яны працуюць. Тое ж датычыць і «Покерфэйса» з яго меркаванай шаблоннасцю і вычварнасцю. Гэта не выключны дэтэктыў, але ён відовішчны і варты часу на прагляд.
Рэйтынгі на вядомых сусветных рэсурсах:
IMDB — 8,2/10,
Rotten Tomatoes — 99% (крытыкі), 79% (гледачы).
Каментары