«Правяраецца больш за 200 чалавек». ГУБАЗіК пачаў заводзіць крымінальныя справы за «харугвы»
Сілавікі вырашылі заняцца створанай за мяжой арганізацыяй «Паспалітае Рушэнне» і «харугвамі», якія туды ўваходзяць.
Яны абвінавачваюць удзельнікаў, што тыя дзейнічаюць сумесна з BYPOL, мабілізацыйным планам «Перамога» і Аб'яднаным пераходным кабінетам і «праводзяць работу па арганізацыі замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
«Гэтую арганізацыю плануецца выкарыстоўваць у тым ліку для дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры краіны ў перыяд правядзення электаральных кампаній 2024—2025 гадоў», — лічыць ГУБАЗіК.
Следчыя распачалі крымінальныя справы на Валерыя Сахашчыка, Святлану Ціханоўскую і Аляксандра Азарава — за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім. Сілавікі дадаюць, што па крымінальнай справе правяраецца «больш за 200 чалавек».
-
Метрабудаўнікі паказалі, як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў»
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
-
Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Каментары