Дырыжора Галіну Казіміроўскую аштрафавалі на 810 рублёў. Але можа быць новы працэс
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2020_11/08d9a356-7080-4ae5-aad1-96885560dc0f_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s-tp56w.jpg.webp)
Суд Савецкага раёна аштрафаваў на 810 рублёў (30 базавых велічыняў) дырыжорку Галіну Казіміроўскую, жонку Змітра Вайцюшкевіча, піша «Радыё Свабода».
Аднак Зміцер і адвакат не ведаюць, ці вызваляць сёння Галіну. «Едзем цяпер у Цэнтральны райсуд, там можа быць новы працэс», — сказала абаронца.
Галіну затрымалі 29 кастрычніка. Увесь гэты час яна знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна.
На яе склалі яшчэ адзін пратакол паводле артыкула 23.34.
«Учора ў ЦІП на Акрэсціна мяне не выпусцілі, а перазатрымалі паводле пратакола, складзенага міліцыянтамі з Цэнтральнага РУУС», — паведаміла праз відэасувязь Галіна. Яе пачалі судзіць у Савецкім райсудзе за ўдзел у «Маршы народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка.
Галіна Казіміроўская больш за дзесяць гадоў з'яўляецца дырыжорам аматарскага хору Concordia, удзельнічала ў выданні зборніка «Годныя песні».
Каментары