Свет

Генеральны сакратар NATO параіў Зяленскаму менш крытыкаваць Шольца

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ ў інтэрв’ю агенцтву DPA паведаміў, што раіў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму менш крытыкаваць канцлера Германіі Олафа Шольца. Рутэ лічыць такую крытыку несправядлівай: паводле яго слоў, мала хто з заходніх саюзнікаў Украіны зрабіў столькі для падтрымкі гэтай краіны, як Шольц і яго ўрад, піша Радыё Свабода.

Святлана Ціханоўская, Уладзімір Зяленскі і Олаф Шольц. Фота: ОСЦ

У той жа час Рутэ дадаў, што сам ён, у адрозненне ад Шольца, выступае за пастаўкі Украіне нямецкіх ракет далёкага радыусу дзеяння Taurus. Адмова Шольца накіраваць Украіне гэтыя ракеты была адной з прычын крытыкі ў адрас канцлера з боку Зяленскага. Іншай прычынай стала нядаўняя тэлефонная размова Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным.

Марк Рутэ адзначыў таксама, што ў сувязі з вяртаннем на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (ён павінен прынесці прысягу 20 студзеня), ён чакае больш строгага падыходу Вашынгтона да пытання аб выдатках саюзнікаў па НАТА на абарону.

«Трамп захоча, каб мы рабілі больш», — лічыць генсак NATO.

Паводле яго слоў, цяпер еўрапейскія члены NATO ў цэлым трацяць на абарону больш за 2% свайго сукупнага ВУП. Аднак, калі аб’ём гэтых выдаткаў не будзе павялічвацца і далей, праз 4-5 гадоў у саюзнікаў могуць узнікнуць праблемы са стрымліваннем Расіі, папярэджвае Рутэ.

Каментары

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік7

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць