Грамадства22

Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні

Паліцыя пачала папярэдняе расследаванне ў сувязі з нападам на беларускую краму Kropka ў Вільні, якая належыць былому палітзняволенаму Дзмітрыю Фурманаву, піша Delfi.lt

Фота: Новая газета Балтыя

Як паведаміў прадстаўнік Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскага павета Томас Бражэнас, «па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці пачата папярэдняе расследаванне».

Са слоў прадстаўніка паліцыі, калі падчас расследавання з'явяцца новыя падрабязнасці, абвінавачанне можа быць перакваліфікаванае ў распальванне нянавісці ці нешта падобнае.

Крама Kropka знаходзіцца ў цэнтры Вільні на вуліцы Савічаў (Savičiaus g. 6) паміж Ратушнай плошчай і корпусам ЕГУ. Працуе з 11:00 да 20:00 штодня.

У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму. Там разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».

Каментары2

  • Лямант
    30.07.2024
    Смех ды й годзе. Літоўская паліцыя, здаецца, дагэтуль ужо тры гады расследуе, як нейкі вар'ят крушыў раз-пораз беларускі мемарыял ля амбасады. "Вілбню нажу" ужо адрасследавалі? Нічога яны ня здольныя расследаваць!
  • Гы
    30.07.2024
    Аператыўна)

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам1

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае9

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі7

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам1

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць