Грамадства66

«Пагроза з боку Беларусі рэальная». Меркаванні прэзідэнта Літвы і спікера Сейма наконт уніфікацыі абмежаванняў падзяліліся

Гітанас Наўседа па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі ўзмацнення строгасці санкцый супраць беларусаў, тады як лідар парламента Вікторыя Чміліце-Нільсэн падкрэслівае неабходнасць улічваць правы чалавека пры разглядзе гэтага пытання ў Сейме, піша Delfi.lt.

Будынак Сейма Літвы. Фота: Wikimedia Commons

«Меркаванні падзяліліся. Маё меркаванне такое: я згодны, што настрой беларускага народа адрозніваецца ад настрою расійскага народа, што ён у меншай ступені атручаны той масавай прапагандай, якая вялася ў Расіі, што ён бліжэй да нас геапалітычна, гістарычна, традыцыйна.

Але давайце зразумеем адно — Аляксандр Лукашэнка вельмі ўмела карыстаецца сваімі людзьмі як рэчамі, як інструментамі», — заявіў Г. Наўседа журналістам у аўторак пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Сейма.

На прыкладзе журналіста Рамана Пратасевіча прэзідэнт Літвы звярнуў увагу на здольнасць рэжыму Лукашэнкі ламаць людзей.

«Мы павінны ўспомніць пра хлопца, які стаў ахвярай вяртання самалёта ў Мінск. Сапраўды, было вельмі сумна назіраць за ўсёй гэтай гісторыяй і генезісам гэтай гісторыі. І гэта чарговы раз паказвае, што дыктатар ламае людзей, што дыктатар выкарыстоўвае яго [Пратасевіча] ў цёмных мэтах, і ён можа зрабіць так і з іншымі людзьмі», — падкрэсліў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

«Мы можам шукаць шляхі і разглядаць іншыя спосабы, але мы павінны разумець, што пагроза з боку Беларусі вельмі рэальная і ў нейкім сэнсе нават больш рэальная, бо ў нас ёсць прамая і даволі працяглая мяжа з гэтай краінай», — дадаў ён.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Віталь Дзмітрыеў заявіў, што ведамства бачыць неабходнасць ва ўніфікацыі абмежаванняў для грамадзян Расіі і Беларусі, якія прыбываюць у краіну.

Каментары6

  • Мойша
    05.09.2023
    Ды закрывайце вы ўжо межы, колькі можна гаварыць?! Хай сядзяць гэтыя беларусы з гэтым дыктатарам і марынуюцца ў сваім саўку стагодздзямі, вынік пабачыце праз год дзесяць калі ў выніку ізаляцыі ўсе 100% будуць за расею.
  • Вася
    05.09.2023
    7то не так у словах Науседы? Быу́ жоу́тароты "змагар", якому ні у́ Nexta не сядзелася, ні у́ БДГ. Уявіу́ сябе нейкім супер-хлопцам. Усе ж памятаюць ягонае "лол" з аэропорту Грэцыі, і ягоныя закідонв на ОНТ. І не трэба мне распавядаць пра закладнікау́ рэжыму. Еслі хто і быу́ закладнікам, то гэта Софья. Ну, а пра гэтага ці нічого, ці нічога, акрамя прау́ды.
  • Lorrbes
    05.09.2023
    Науседа сам сябе супярэчыць.
    С аднаго боку беларуска-літоўскую мяжу не зачыняем, с іншага боку ад планаў дыскрымінаваць грамадзян Беларусі ў Літве не адмовіўся.
    Кто выйграе ад гэтага? Расея і ягоная марыянеткі-лукашысты (разам з кантрабандай).
    Спадар Науседа, я разумею што выбары набліжаюцца (прэзідэнцкія ў 2024), але на каго вы зараз працуеце?

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік7

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць