Грамадства77

Чарговая хваля затрыманняў людзей, якіх вінавацяць у рэгістрацыі ў плане «Перамога». Сілавікі спрабуюць пераканаць у зліве, але ёсць нюанс

ГУБАЗіК вінаваціць у «зліве» звестак пра ўдзельнікаў плана «Перамога» прадстаўнікоў «Белпола»: маўляў, яны вырашылі насаліць Азараву. Але тыя ніколі не мелі да іх доступу.

За ўчора і сёння выйшла больш за дзясятак відэа з затрыманымі нібыта за ўдзел у плане «Перамога».

ГУБАЗіК сцвярджае, што звесткі ім «зліў» Мацвей Купрэйчык, адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Белпол», якая ўтварылася пасля расколу «Байпола».

Але рэч у тым, што звестак з плана «Перамога» ў яго ніколі не было: яны цалкам засталіся ў «Байполе» на чале з Аляксандрам Азаравым.

«Гэта трызненне. Доступу да плана «Перамога» «Белпол» і ягоныя супрацоўнікі ніколі не мелі. Гэта спецыяльны ўкід лукашыстаў дзеля таго, каб стварыць яшчэ больш непаразуменняў і пасварыць людзей», — расказалі нам прадстаўнікі «Белпола».

Адказаў і Аляксандр Азараў: «Гэта чарговая спроба спецслужбаў скампраметаваць мяне і план «Перамога» перад слуханнямі ў Каардынацыйнай радзе (яна цяпер заслухоўвае справаздачы прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета. — «НН»). Інфармацыя з бота плана «Перамога» ў бяспецы, як і раней».

Дык хто тады затрыманыя? Мяркуючы па відэа, гэта ніяк не звязаныя між сабой людзі. Імаверна, некаторыя з іх пісалі ў фэйкавы чат-бот плана «Перамога».

Губазікаўцы змушаюць іх абражаць Аляксандра Азарава і прызнавацца ў рэгістрацыі ў «Перамозе». У праўладных каналах «разганяюць», што звесткі пра затрыманых перадаў «Белпол». Адметна таксама, што адно відэа было загружана 31 ліпеня, а пасля «перазаліта» — гэта значыць, што ГУБАЗіК адмыслова назапашваў відэа на некалькі дзён.

Такім чынам, гэта выглядае, як спланаваны ўкід спецслужбаў, накіраваны на дыскрэдытацыю абодвух аб'яднанняў былых сілавікоў, а таксама Аб'яднанага пераходнага кабінета.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Хватит
    04.08.2023
    НН, ну перестаньте писать силовики, они - кто угодно (подлецы, насильники, каратели, СС), но не силовики. А если смотреть на их фото в чулках и балаклавах, на голове, на их одежду, на флаг, в качестве заднего плана и фона их видео, то, они больше смахивают на радикальных исламистов, занимающихся террором населения.
  • ох
    04.08.2023
    Петя , не было б "Перамогі", усё роўна б затрымлівалі. Тым больш, яны "прадаюць" усіх запар за "пераможцаў". Так жа яны маглі цябе затрымаць і выдаць за "каліноўца" або "нашаніўца".
  • 100%
    04.08.2023
    💯 Рацыя

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць