Грамадства66

«Карты паказваюць, што ён добры». Я такая: «Б…, вы чо?». Новыя факты пра ЧКБ і губазікаўца Артура ў ёй

На сайце беларускай «Медыязоны» выйшла вялікае расследаванне пра губазікаўца Артура Гайко, які 10 месяцаў працаваў у канале па дэаноне сілавікоў «Чорная кніга Беларусі», выконваючы агентурнае заданне па лініі асноўнай працы. Акрамя абагульнення раней вядомых фактаў, аўтары расследавання правялі размовы з тымі людзьмі, якія шмат ведалі ці мусілі ведаць пра гэту справу, і ў расследаванні паведамляюцца цікавыя нюансы гэтай справы. Напрыклад, тое, што супрацоўнікі ЧКБ спрабавалі вызначыць, агент ці не агент Гайко, пры дапамозе варажбы на картах, і тое, што ў Артура быў доступ да чата «Хекста» — «супольнага чата з Nexta», які быў створаны пасля таго, як канал абвясціў узнагароду за звесткі пра супрацоўнікаў ГУБАЗа. Даём з гэтага вялікага тэксту некалькі цікавых вытрымак.

Некалькі чалавек сабраліся на кватэры Багдановіча ў Вільні; Артур паставіў умову, што сярод іх не павінна быць Сазановіч, якой ён не давяраў.

«Я памятаю, што калі я сыходзіла, дзяўчына Багдановіча раскладвала на картах і такая: «Ды не, карты паказваюць, што ён [Артур] добры». Я такая: «Б…, вы чо?», — успамінае Яніна.

Эпізод з варажбой у размове з «Медыязонай» згадвае і сам Багдановіч, зрэшты, паводле ягонай версіі, тады карты паказалі, што Артур, наадварот, «дрэнны». Да гэтага, кажа ён, быў яшчэ адзін расклад, па якім карты паказалі, што Гайко «добры».

Пасля публікацыі тэксту Данііл Багдановіч звязаўся з рэдакцыяй і ўдакладніў, што сам ён ніякіх высноў на падставе варажбы не рабіў.

***

Акрамя ботаў, Артур меў доступ і да адмін-панэлі, дзе можна ўбачыць усе паведамленні карыстальніка, яго ID і нік.

***

Акрамя таго, у Артура быў доступ да чата «Хекста» — «супольнага чата з Nexta», які быў створаны пасля таго, як канал абвясціў узнагароду за звесткі пра супрацоўнікаў ГУБАЗа. Гэта пацвердзіў «Медыязоне» і былы супрацоўнік Nexta Ян Рудзік.

Адміністратары Nexta перасылалі ў чат паведамленні карыстальнікаў са свайго бота, на аснове гэтых паведамленняў супрацоўнікі ЧКБ пісалі пасты пра сілавікоў. Калі карыстальнік падпісваўся сваім сапраўдным імем, яго бачылі ўсе ўдзельнікі чата, у тым ліку Гайко. Паведамленні з медыяфайламі перасылаліся з пазначэннем ID адпраўніка.

«Медыязона» налічыла некалькі дзясяткаў паведамленняў, пераадрасаваных такім чынам. У канале Nexta не было пазначана, што паведамленні падпісчыкаў аб супрацоўніках ГУБАЗіКа могуць быць перададзеныя трэцім асобам.

***

Яніна Сазановіч прызнае, што «не да канца разумела, што можна будзе знайсці людзей па ID у тэлеграме».

«У нас быў Артур па кібербяспецы. Калі за цябе нешта робяць, ты не моцна задумваешся пра гэтую частку працы», — разважае яна.

Апошні пост у канале ЧКБ быў апублікаваны 31 траўня 2022 года. «Сёння праект закрыты».

Цалкам расследаванне «Медыязоны» чытайце тут.

Чытайце таксама:

«Белсат»: Агент ГУБАЗіКа мог спампаваць базу даных ЧКБ, у рукі сілавікоў трапілі кантакты 10 000 інфарматараў

Год таму ЧКБ і Байпол расказвалі пра агента — але вось што

Пракурор, супрацоўнік банка, начальнік аддзела Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКа

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе 

Каментары6

  • Чочэрэзплічо
    25.11.2022
    Чо? - абруселі зусім. У нас нават калі па ўжо па руску гаварылі, ўсё роўна казалі: шо?!
  • даведка
    26.11.2022
    Были ведь слиты списки не только личного состава ГУБОПиК, но и ГУСБ МВД, ОМОН, КГК, прокурорских работников.
  • Вася
    26.11.2022
    Невероятные.. д....ы, каких поискать еще

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка9

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак8

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне11

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка9

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць