Грамадства

Рахункі ІТ-кампаніі PandaDoc разблакавалі з дазволу СК

Фота Тамары Колас

Рахункі ІТ-кампаніі PandaDoc разблакуюць — з іх ужо знятыя арышты, якія былі накладзеныя ў сувязі са справай чатырох супрацоўнікаў фірмы, затрыманых у пачатку верасня. Пра гэта 42.TUT.BY паведамілі сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада і адвакат кампаніі Антон Гашынскі.

— Разблакіроўка рахункаў кампаніі — гэта, вядома, добрая навіна. Цяпер мы можам выплаціць заробкі ўсім тым супрацоўнікам, якія ўсё яшчэ застаюцца ў РБ, — кажа Мікіта Мікада. — Тым не менш, нашым галоўным прыярытэтам стаіць вызваленне арыштаваных супрацоўнікаў. Людзі ўжо які тыдзень сядзяць у СІЗА. Пры гэтым да маёй ініцыятывы яны ніякага дачынення не мелі і не маюць. Ініцыятыву я спыніў. Іх далейшае ўтрыманне не мае сэнсу.

Нагадаем, 2 верасня чатыры супрацоўнікі PandaDoc — галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап — былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры (107 тысяч беларускіх рублёў) з бюджэту.

Неўзабаве пасля гэтага адвакаты падалі скаргі на затрыманне супрацоўнікаў PandaDoc у суд Партызанскага раёна, аднак усе яны былі адхіленыя (рашэнне выносіла суддзя Таццяна Алейнікава). Таксама адвакаты паспрабавалі абскардзіць меры стрымання — па частцы была атрыманая адмова, па астатніх рашэнне яшчэ будзе разглядацца. Пастанова аб распачынанні справы было абскарджана.

10 верасня PandaDoc выпусціла заяву, дзе сярод іншага паведаміла, што рахункі арганізацыі заблакаваныя, з-за чаго яны не могуць выплаціць заробак больш чым 250 супрацоўнікам.

11 верасня ўсім чацвярым затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209, хоць раней гаворка ішла аб ч. 4 арт. 210). Супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасці і катэгарычна адхілілі прад'яўленае абвінавачванне.

Як адзначыў адвакат Антон Гашынскі, які прадстаўляе PandaDoc, абсурднасць абвінавачвання пацверджана юрыдычнай экспертызай аўтарытэтнай кампаніяй «Алейнікаў і партнёры» і аўдытарскім заключэннем кампаніі «Бэйкер Цілі Бел».

У PandaDoc упэўненыя, што гэта рэпрэсіі, якія праводзяцца, каб аказаць ціск і спыніць ініцыятыву яе заснавальнікаў: Мікіта Мікада раней адкрыта выказваў меркаванне аб падзеях, якія адбываюцца ў краіне, у прыватнасці, прапаноўваў варыянты дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, сілавікам, якія звольніліся з праваахоўных органаў. Аднак з-за арышту супрацоўнікаў ён прыняў рашэнне спыніць праект. У далейшым ініцыятыву падтрымкі сілавікоў працягне фонд салідарнасці BYSOL.

— Пасля публічнай заявы Мікіты пра спыненне праграмы па падтрымцы сілавікоў, якія звольніліся, кампанія выступіла з просьбай дазволіць правесці аперацыі — хоць бы часткова выплаціць заробкі і дапамогу супрацоўнікам, а таксама аплаціць арэнду і гэтак далей. Следчы камітэт пайшоў насустрач — даў дазвол правесці такія выплаты, — распавёў Антон Гашынскі. — Пасля гэтага кампанія звярнулася з хадайніцтвам перад следчым камітэтам аб тым, што яна гатовая пакласці на дэпазіт СК грашовыя сродкі, эквівалентныя суме нанесенай шкоды, у якасці забеспячэння выплаты магчымай шкоды паводле прысуду суда.

Следчы камітэт гэтае хадайніцтва задаволіў, і кампанія пералічыла нейкую грашовую суму на дэпазіт. Пасля гэтага PandaDoc заявіла хадайніцтва аб зняцці арышту з рахунку, і гэтае хадайніцтва было задаволенае, арышт ужо зняты.

Антон Гашынскі таксама падкрэслівае, што ў прыярытэце кампаніі — менавіта затрыманыя супрацоўнікі.

— У нас пачынаецца дыялог, нас чуюць, гэта добра. Хутчэй за ўсё, беларускі офіс выратаваць не атрымаецца, але ўдасца выратаваць хлопцаў.

Каментары

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць