Украінцы здзіўляюць новымі тэхнічнымі рашэннямі: паставілі «Грады» на марскія дроны ВІДЭА
Марскія дроны SeaBaby абсталявалі сістэмамі «Град». Мадэрнізаваны беспілотнік ужо выпрабавалі ў атацы на Кінбурнскай касе, паведаміў суразмоўца «УП» у СБУ.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/1-anwu9.jpg.webp)
Суразмоўца таксама падзяліўся кадрамі зімовых выпрабаванняў SeaBaby.
«SeaBaby — гэта не проста беспілотнік, а шматфункцыянальная платформа, якая пастаянна ўдасканальваецца. І сёння мы можам пацвердзіць, што яны абсталяваныя сістэмай рэактыўнага залпавага агню і гэта тэхналагічнае рашэнне ўжо дае вялікія вынікі. Так што праціўніка чакаюць новыя сюрпрызы», — сказала крыніца ў СБУ.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/2-r6vlp.jpg.webp)
Паводле звестак крыніцы, у ноч на 20 траўня беспілотнікі SeaBaby сумесна з сіламі ВМФ эфектыўна дзейнічалі з мора па расійскіх пазіцыях на Кінбурнскай касе.
Каментары