Жанчыну асудзілі па фота з Маршаў, якія захаваліся на воблаку яе тэлефона
У судзе Маскоўскага раёна Мінска за ўдзел у трох паслявыбарчых Маршах у 2020 годзе да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 49-гадовую бухгалтарку Наталлю Хлызову.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/107_20200913_img_0845_nn-ak9gz.jpg.webp)
Суддзя Юлія Варакса прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што падчас трох акцый пратэсту яна выходзіла на праезныя часткі і «блакавала і замінала транспартным сродкам».
Падчас удзелу ў Маршах Наталля рабіла фатаграфіі сябе і мужа, а таксама асоб, якія ўдзельнічалі Маршах, на свой тэлефон. Агулам міліцыянты знайшлі сем фотаздымкаў з пратэстаў, якія захаваліся на воблачным сховішчы.
У пратаколах агляду некаторых фота пазначана, што «фатограф размяшчаецца на праезнай частцы дарогі».
Каментары