МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці
На сайце «Белспецкантракта» прадаецца адразу некалькі Geely SC7, усе яны 2013 года выпуску.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/img_20230815_151530-9a0j0.jpg.webp)
Аўто пасля ДТЗ
Найменш прывабная з іх, але не самая танная — Geely SC7 з пасёлка Карма Гомельскай вобласці. За аўтамабіль пасля ДТЗ просяць 4 340 рублёў (каля $1400). Прыкметна, што і да аварыі стан кузаву быў далёкім ад ідэальнага. На ім не толькі бачныя сляды карозіі, але і саматужнага рамонту. Парогі і аркі аўтамабіля пафарбаваныя чорным колерам, хоць сам аўтамабіль серабрысты. Але зверху чорнай фарбы можна заўважыць карозію.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/mycollages14-bli0s.jpg.webp)
З дэталямі ў багажніку
Два самыя танныя варыянты ацэнены ў 4000 рублёў (каля 1300 даляраў). Як пазначана ў апісанні, ступень зносу складае 90%. Абодва аўтамабіля належаць УУС Гомельскага аблвыканкама.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/img_20231006_092424-rg1y1.jpg.webp)
Адна з машын працавала ў Калінкавічах, яе прабег — 181 538 км. Аўтамабіль не на хаду, частка дэталяў з падкапотнай прасторы ляжыць у багажніку.
На кожным элеменце кузава ёсць сляды карозіі, на некаторых ужо ўтварыліся дзіры.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/mycollages11-jr8te.jpg.webp)
Карозія моцна пашкодзіла ў тым ліку сілавыя элементы кузава. Лабавое шкло патрабуе замены. У адносна неблагім стане захаваўся толькі салон аўтамабіля.
Яшчэ адзін варыянт за 4000 рублёў — Geely з прабегам 353 556 км, якая працавала ў Рэчыцы. Нягледзячы на большы прабег, прынамсі візуальна аўтамабіль знаходзіцца ў лепшым стане.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/img_20230911_101442-837hw.jpg.webp)
Але месцамі выглядае, быццам гэты аўтамабіль прайшоў перадпродажную падрыхтоўку ў перакупаў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/mycollages13-hcn70.jpg.webp)
Таму, калі прыглядзецца больш пільна, можна заўважыць карозію на кожным кузаўным элеменце, у тым ліку парогах аўтомабіля і пярэдніх стаканах.
Машыны пасля ДАІ
Яшчэ дзве машыны прадае гродзенскае ДАІ. Ободва аўто маюць ступень зносу 86,5%. Прабег у гэтых аўто 281 і 261 тысяча кіламетраў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/img_2557-f3089.jpeg.webp)
Іх ацанілі ў 5200 і 5120 рублёў адпаведна. Гэта каля 1650 даляраў.
Як і ў папярэдніх варыянтах, аўтамабілі маюць сляды карозіі на розных частках кузава. Апроч гэтага, значныя пашкоджанні назіраюцца і ў салоне.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/mycollages15-da7xp.jpg.webp)
На сайце РУП «Белспецкантракт» пазначана, што такія аўто не маюць гарантыі і не падлягаюць вяртанню і абмену.
Нагадаем, што для наступнай пастаноўкі на ўлік новы ўласнік аўто аператыўнага прызначэння мусіць прывесці яго знешні стан да стану шараговага аўто.
Чытайце таксама:
Lancia вяртаецца. Без дызеля і з вялікімі амбіцыямі
У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?
Каментары