Грамадства

Махляры прыдумалі новы спосаб крадзяжу акаўнтаў у Telegram

Зламыснікі пішуць нібыта ад імя адміністрацыі месенджара.

У Беларусі ашуканцы ўжываюць новы спосаб угону акаўнтаў у Telegram. Яны спрабуюць выдаць сябе за адміністратараў Telegram. Яны паведамляюць карыстальніку, што акаўнт спрабуюць узламаць, піша Onliner.

Зламыснікі выкарыстоўваюць іконку з лагатыпам Telegram і дасылаюць паведамленне з такім тэкстам:

«Ваш акаўнт быў узламаны зламыснікамі. Было здзейснена мноства спробаў уваходу ў ваш акаўнт».

Затым невядомыя прапануюць перайсці па спасылцы, каб абараніць свае даныя. Спасылка, натуральна, фішынгавая, пераход па ёй можа прывесці да страты акаўнта.

Распазнаць фальшывага адміністратара можна па некалькіх прыкметах: напрыклад, іконка акаўнта крывая і без птушачкі, нумар тэлефона скрыты, а ўказаны IP звычайна ўбіты наўздагад — ён знаходзіцца, напрыклад, у Мексіцы.

Каментары

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка80

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць