Грамадства88

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск

Прапагандыст Ігар Тур у эфіры тэлеканала АНТ расказаў гісторыю, як у Мінску нібыта былі прадухіленыя тэракты, якія планаваў у лістападзе-снежні мінулага года псіхічна хворы адзіночка. 

Скрыншот з відэа

Як сцвярджаецца, магчымымі месцамі выбухаў павінны былі стаць Свята-Духаў кафедральны сабор, БНТУ, чыгуначны вакзал і гандлёвыя цэнтры «Дана Мол» і «Галерэя». Таксама разглядаліся іншыя варыянты, у тым ліку гандлёвыя цэнтры Palazzo, «Замак», «Арэна Сіці» і пераход ад станцыі метро «Купалаўская» да «Кастрычніцкай».

Выканаўца спярша нібыта планаваў учыніць расстрэлы і выбухі ў школах і дзіцячых садках, аднак пазней пашырыў маштабы да месцаў масавага збору грамадзян. Усе свае намеры ён нібыта сам старанна натаваў 

Дзеля выканання тэракту псіхічна нестабільны хлопец, маўляў, самастойна вырабіў па інструкцыях з інтэрнэту выбуховае прыстасаванне, якое было фактычна гатовае да выкарыстання.

Скрыншот з відэа

Праўдзівая гэта гісторыя ці не, але прапагандыст пры ёй таксама згадаў пра апазіцыю рэжыму за мяжой і іншыя варожыя сілы, якія, маўляў, з радасцю прымазаліся б да такога тэракту, калі б псіхічна хвораму хлопцу ўдалося яго здзейсніць. Той нібыта цяпер знаходзіцца ў псіхіятрычнай бальніцы. 

Каментары8

  • ...
    02.10.2024
    здаецца, мы ведаем яго імя
  • Грамадзянскія Машыны Паліцыі
    02.10.2024
    Час выкарыстаць польскае прарыўное навуковае вынаходніцтва ў барацьбе з тэрарызмам ў бэсэсэрыі
  • Сантехник
    02.10.2024
    История про ведро с крысами сейчас уже кажется детским лепетом по сравнению с тем, что сейчас несет этот д……

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай15

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай6

Сын Януковіча зарабляе мільярды на продажы вугалю з акупаваных тэрыторый

Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь акупаваная дыктатурай і Расіяй8

Работнікі «Беларуськалія» прабягуць 17 паверхаў з мяшкамі з соллю вагой у 16 кілаграмаў5

Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава. Яму налічылі 30 мільёнаў рублёў шкоды дзяржаве

У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай15

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць