Свет1616

У Расіі здымаюць камедыю пра Джо Байдэна. Яго сыграе Космас з «Брыгады»

Расійскі тэлеканал вырашыў пагуляць у палітычную сатыру, праўда, аб'ект для яе абраў не ўнутры краіны.

Дзмітрый Дзюжаў у ролі Джо Байдэна. Фота: ТНТ

Серыял пад назвай «Гудбай» здымае тэлеканал ТНТ, які ўваходзіць у структуру «Газпром-Медыя».

Галоўную ролю сыграе вядомы сваёй лютай падтрымкай Уладзіміра Пуціна акцёр Дзмітрый Дзюжаў, паведамляе «Газета.ру».

Па сюжэце, Джо Байдэн інкогніта едзе ў Расію, каб разабрацца, чаму санкцыі не працуюць. У першы ж дзень ён страчвае дакументы. Яму даводзіцца жыць у хрушчоўцы з новым сябрам — «сапраўдным рускім патрыётам» – і працаваць у школе настаўнікам англійскай мовы, каб назапасіць грошы на новыя дакументы і білет дадому.

«А тым часам агенты ЦРУ вязуць у ЗША вельмі падобнага да Байдэна расійскага пенсіянера Іванавіча», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Выканаўчы прадзюсар Аляксандр Балдзін называе серыял палітычнай сатырай і лічыць, што яго твор «дазволіць задумацца пра адносіны паміж Расіяй і ЗША». Дзюжаў жа лічыць серыял пра Байдэна «смелым эксперыментам».

Каментары16

  • )(
    27.08.2024
    Калі выйшла Брыгада, то здавалась, што гэтыя хлопцы даволі адэкватныя людзі. Але як высветлілась адэкватны зь іх чацьвярых толькі сяк так Пчолкін. А гэтыя Космас з Белым адмарожаныя на поўніцу
  • 27.08.2024
    Дайшло да мяне ( Гэта ў расеі трэці год камедыю здымаюць , з пыняй ў галоўнай ролі .
    На іх думку так выглядаеце скрэпная , сатырычная камедыя (
  • Імя
    27.08.2024
    )(, толькі рускамірным так здавалася. Бо яны сапраўды былі адэкватнымі, але толькі для русского міра

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка13

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі10

Літоўскі завод, што належыць беларусу, нелегальна прадаваў лазеры Расіі

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак8

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне11

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка13

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць