Культура11

Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop

Цяпер тут можна рабіць замовы на ўсе кнігі, выдадзеныя Фондам, што працуе ў Беластоку, а таксама — на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятываў, паведамляецца на сайце Фундацыі.

На сайце Kamunikat.shop, сярод іншага, можна замовіць манументальную кнігу «(Не)расстраляныя», усе 12 кніг Уладзіміра Арлова і новыя кнігі Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца… Фрэскі розных гадоў» ды Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага». Таксама можна набыць кнігу Беларускага Гістарычнага Таварыства «Беларусы ў Польскім Войску (1919 — 1947)» аўтарства праф. Юры Грыбоўскага.

— Гэта дасканалая магчымасць для нашых кніг трапіць да больш шырокай аўдыторыі ва ўсім свеце — кажа Яраслаў Іванюк, дырэктар фундацыі Kamunikat.org. — Дагэтуль нашы кнігі прадаваліся ў асноўным на розных кніжных кірмашах з удзелам беларускіх незалежных выдавецтваў, а таксама падчас аўтарскіх сустрэч, арганізаваных Фондам і яго партнёрамі. Праўда, мы прадавалі таксама нашы кнігі ў Інтэрнэце, але гэта было вельмі па-партызанску… Цяпер гэта будзе больш проста, зручна і сучасна.

Варта дадаць, што з канца 2021 года фонд арганізаваў больш за сотню аўтарскіх сустрэч. У асноўным у Польшчы, але таксама ў Нямеччыне, Італіі, Літве, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.

Зноў з’явілася «Мова» Віктара Марціновіча.

— Мы ўжо друкавалі гэтую кнігу ў Беластоку ў 2022 годзе. Цяперашняе выданне стала адказам на частыя пытанні чытачоў — дадае Яраслаў Іванюк.

Таксама неўзабаве выйдзе кніга да 100-годдзя Васіля Быкава з яго аповесцямі «Бліндаж» і «Афганец». У выдавецкіх планах і кніга журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Гэта «кніга вершаў для дзяцей з дарослымі», у якой аўтар тлумачыць «як гэта — быць у турме».

Перад вакацыямі павінен выйсці таксама новы дэтэктыўны раман Змітра Дзядзенкі «Гульні Цырцэй», дзеянне якога адбываецца на пачатку 1920-х гадоў у паслярэвалюцыйнай Оршы.

— Сёлета «Камунікат» плануе выданне трох кніг беларускіх класікаў, але няхай гэта пакуль застанецца таямніцай — якіх менавіта! — дадае дырэктар Фундацыі Яраслаў Іванюк.

На сайце Kamunikat.shop можна замовіць не толькі кнігі, выдадзеныя фондам Kamunikat.org. Ёсць і тыя выданні, якія з’явіліся пры падтрымцы Фонду ў супрацы з іншымі выдавецкімі ініцыятывамі.

У будучыні тут можна будзе набыць кнігі іншых незалежных беларускіх выдавецтваў.

Фонд Kamunikat.org плануе дасылаць кнігі чытачам па ўсім свеце!!!

Каментары1

  • Выдатна!
    13.06.2024
    Выдатная навіна!
    Яшчэ добра было б распрацаваць і выпускаць школьныя падручнікі для дзетак.

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах6

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў1

Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дае адказ на самае важнае пытанне сучаснасці

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна3

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах6

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць