Грамадства

Папа Францішак надаў Уладзіславу Завальнюку тытул Капелана Яго Святасці

Гэта адбылося з нагоды 50-годдзя святарства пробашча Чырвонага касцёла.

Уладзіслаў Завальнюк. Фота: catholic.by

Папа Францішак надаў пробашчу Чырвонага касцёла Уладзіславу Завальнюку тытул Капелана Яго Святасці. эта адбылося па просьбе мітрапаліта Станеўскага з нагоды 50-годдзя святарства кс. Завальнюка, паведамляе «Хрысціянская візія».

Абвяшчэнне надання тытула Капелана Яго Святасці адбылося на сустрэчы ксяндзоў у Будславе. Дакумент зачытаў арцыбіскуп Кандрусевіч, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў ведае кс. Завальнюка.

З гэтай нагоды іерарх сказаў: «Ты павінен святкаваць гэты юбілей не толькі ў гэтым касцёле ці ў іншых, але ў Чырвоным. На жаль, не можаш гэтага зрабіць. Не пабаюся сказаць — усе атасаямляюць Чырвоны Касцёл з кс. Завальнюком. Спадзяюся, гэта праблема будзе вырашана. Калі не сёння, то ў іншы дзень».

Капелан Яго Святасці (лац.: Cappellanis Sanctitatis Suae) — святар, якому Папа надаў гэты тытул. Капеланы называюцца мансіньёрамі і маюць некаторыя прывілеі ў частцы царкоўнага строю.

Мітрапаліт Станеўскі далучыўся да віншаванняў пробашчу касцёла св. Сымона і Алены і пажартаваў, што «ў Беларусі ёсць каталіцкі, гродзенскі і чырвоны касцёлы».

У канцы верасня споўніцца два гады як касцёл св. Сымона і Алены зачынены ўладамі. Храм адключаны ад камунікацый, парафію прымусілі забраць сваю маёмасць. Ніякіх рамонтных прац у святыні не праводзіцца.

Каментары

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць