Грамадства77

«Галоўнае, што шмат беларусаў выказалі словы падтрымкі». Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на сваё інтэрв'ю «Новой газете»

Святлана Ціханоўская выступіла з каментарыем адносна не заўсёды прыхільных рэакцый, якое выклікала ў расіян яе інтэрв'ю «Новой газете».

«Цяпер вакол майго інтэрв'ю «Новой газете» шмат вострых абмеркаванняў.

Але для мяне галоўнае, што шмат беларусаў у сваіх сацсетках выказалі словы падтрымкі і яшчэ раз паказалі агульнасць нашых поглядаў. Бо галоўнае для нас і для нашай краіны цяпер — самастойнасць у прыняцці рашэнняў, палітычная незалежнасць і адзінства ў пазіцыях захавання суверэнітэту.

Я заўсёды радая зваротнай сувязі і стараюся да яе прыслухоўвацца. І паверце, вашы словы — важная ацэнка маёй працы», — заявіла Ціханоўская.

Падчас свайго інтэрв'ю Ціханоўская некалькі разоў падкрэсліла, што паміж расіянамі і беларусамі ёсць істотная розніца, таму, напрыклад, несправядліва ўводзіць для іх у Еўропе аднолькавыя абмежаванні. Некаторыя расійскія апазіцыянеры абурыліся яе словамі, і гэта выклікала вострыя дыскусіі.

Каментары7

  • Paliašuk
    18.10.2023
    Гэтую інфармацыйную нагоду Святлана адпрацавала на ўра - рэспект! Што да рускіх, то яны ў свой час абралі сабе дырэктара саўгаса, і нават лібералы ўспрымаюць Беларусь праз ягоныя саўковасць і мантры пра агульную радзіму ад Брэста да Ўладзівастока. Ім нязвыкла, што хтосьці кажа пра іншы шлях Беларусі ды рознасць кантэксту, які з гэтага выбара вынікае. Хай прызвычайваюцца, так цяпер будзе заўсёды. Пакаленні змяніліся, новыя людзі, выгадаваныя ў суверэннай дзяржаве, а не ў правінцыі ссср, генеруюць новыя сэнсы.
  • Скляр
    18.10.2023
    Главное ,что я опять привлекла к себе внимание. На недельку ,до второго...
  • Mafkees
    18.10.2023
    Светлана посылайте всех этих чертей Н...Й. Вас выбрал беларуски народ и вы отстаиваете интересы беларусов,а русня для нас никто,ноунэймы, и поэтому свое мнение они могут себе засунуть далеко и глубоко.

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка25

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне7

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў23

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?4

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID8

АПЕК+ адмовілася павялічваць здабычу нафты насуперак закліку Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка25

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць