Меркаванні1717

Цыганкоў: На самай справе формула была такая — «мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім»

Журналіст Віталь Цыганкоў разважае над тым, ці слушная фраза «Рэжым вядзе вайну з уласным народам».

Ахвяра разгону людзей, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«Рыхтаваўся да аднаго каментара ў тэлеэфіры, думаў над абвешчанымі тэмамі размовы, і ў галаву прыйшла вядомая фраза «Рэжым вядзе вайну з уласным народам».

І адразу падумалася, наколькі яна не падыходзіць для нашай сітуацыі.

Бо тыя, з кім змагаецца, каго рэпрэсуе сёння Лукашэнка, — гэта для яго не «ўласны народ». Для яго «ўласны народ» — гэта «русские со знаком качества», гэта тыя, для каго, як і для яго, Айчына ад Брэста да Уладзівастока, у каго «Масква ў галаве». А тыя, з кім ён змагаецца, — беларускамоўныя ці рускамоўныя, але арыентаваныя на Беларусь, — для яго варожы народ, «нацмены», як ён часта выказваўся.

Заўважце, нават розныя калягубазікаўскія каналы аддзяляюць, калі пішуць па-руску, «белорусов» ад «беларусов». Усё беларускае яны выкарыстоўваюць у здзеклівай форме — урэшце, Лукашэнка ўсё жыццё гэта рабіў, ужываючы слова «свядомыя». І цяпер яны сапраўды змагаюцца супраць любой праявы беларускасці, раней дазволенай і часам нават афіцыйнай.

Памятаеце, як увесь 2020 год Лукашэнка гаварыў, што «мы сваю краіну ім не аддадзім».

На самай справе формула была такая — «мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім», — піша Цыганкоў.

Каментары17

  • Брэст сіла
    23.08.2023
    Дакладна так!
  • Ёсік
    23.08.2023
    Усё так і ёсьць. Цёмны народ, больш ніяк не назавеш беларусаў. Годная нацыя апасьля слоў: Пры Адольфе Г. не ўсё было дрэннае, зьнесла б такога кіраўніка на сьметнік, і не гісторыі, а на сапраўдны сьметнік. Нармалёвыя жанчыны не аргазміравалі б на вусатага мужыка, які, знаходзячыся ў шлюбе, іншай кабеце зрабіў дзіця, ды шчэ адзінага ў сьвеце байструка, у якога не вядомая маці. Таму і зьнікае, як тая Прусія з прусакамі.
  • Jacek
    23.08.2023
    Ёсік, пруссия стала вторым рейхом, а это бантустат

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць