Грамадства11

Мы не ўдзельнічаем у вывазе дзяцей за межы Украіны — рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ

«Наша Ніва» звярнулася ў рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ у Еўропе і Цэнтральнай Азіі пасля заявы дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Людмілы Макарынай-Кібак аб спрычыненасці шэрага гуманітарных арганізацый да вывазу дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый.

Дзеці з Данбаса, якіх прывозяць у Беларусь. Скрын сюжэта БТ

У каментары дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ Людміла Макарына-Кібак сказала, што дзеці ў Беларусь «прыязджаюць у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі пры садзейнічанні міжнародных арганізацый і фондаў ААН, Чырвонага Крыжа і ЮНЕСКА».

Дэпутатка не згадала ЮНІСЕФ, але, магчыма, мела гэту арганізацыю на ўвазе, бо ЮНЕСКА не займаецца дапамогай дзецям, а вырашае пытанні навукі і культуры.

«Наша Ніва» адправіла запыт рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ у Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«ЮНІСЕФ не мае доступу да тэрыторый, непадкантрольных ураду Украіны, і мы не ўдзельнічаем у перадачы гэтых дзяцей за межы Украіны», — было сказана ў адказе.

«Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб эвакуацыі дзяцей, якія адбываюцца без адпаведных гарантый, аб паспешлівым вывазе дзяцей з месцаў перасялення, якія не ўлічваюць інтарэсаў дзяцей, і аб паскораных працэдурах змены або надання грамадзянства, якія непатрэбныя для абароны дзяцей і не павінны адбывацца падчас надзвычайнай сітуацыі», — дадалі ў арганізацыі.

Адказ рэгіянальнага офісу ЮНІСЕФ у Еўропе і Цэнтральнай Азіі «Нашай Ніве»

Як ставіцца рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ у Еўропе і Цэнтральнай Азіі да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый і ці лічыць гэта злачынствам?

«Мы па-ранейшаму можам і гатовыя ўзаемадзейнічаць з усімі дзяржавамі ў вызначэнні шляхоў уз'яднання семʼяў і заклікаем да сістэматычнага выяўлення, адсочвання і ўзʼяднання семʼяў гэтых дзяцей, калі гэта адпавядае іх сапраўдным інтарэсам», — адказалі ў арганізацыі.

Раней Беларускі Чырвоны Крыж трапіў у скандал пасля таго, як яго генеральны сакратар Дзмітрый Шаўцоў засвяціўся на Данбасе з Z-сімволікай, забароненай статусам Чырвонага Крыжа, і пацвердзіў, што яны дапамагаюць вывозіць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC) заявіла, што дзеянні Шаўцова падрываюць давер да арганізацыі.

Федэрацыя выказала заклапочанасць сітуацыяй з Беларускім Чырвоным Крыжам і заклікала спыніць любую падобную дзейнасць у будучыні.

Ва Украіне і на Захадзе прымусовы вываз украінскіх дзяцей у Расію і Беларусь трактуецца як ваеннае злачынства.

Па словах палітыка Паўла Латушкі, за час вайны больш за 2000 украінскіх дзяцей, у асноўным сірот, былі незаконна перавезеныя з часова акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў лагеры на тэрыторыі Беларусі.

Вывазам украінскіх дзяцей актыўна займаецца фонд Аляксея Талая. Нядаўна Талай прызнаў, што ў гэты працэс асабіста заангажаваны Лукашэнка.

Кіраўнік фонду перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей тлумачыць гуманітарнымі патрэбамі. 

Незаконны вываз дзяцей з акупаваных расійскімі войскамі тэрыторый Украіны згадваецца сярод злачынстваў, за якія дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі.

Менавіта за гэта былі выдадзеныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці пры прэзідэнце РФ Марыі Львовай-Бяловай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Латушка ацаніў імавернасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі за размяшчэнне вывезеных з Украіны дзяцей

«А мы гэта канкрэтна можам зрабіць» — Шаўцоў з Чырвонага Крыжа пра ядзерную зброю

У Гаазе запрацаваў Міжнародны цэнтр па расследаванні вайны ва Украіне — першы крок да трыбунала над расійскімі ўладамі

Каментары1

  • Санек
    23.07.2023
    Чаму? Зараз усе так робяць. Чырвоны Крыж так робіць

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць