Свет55

Прэзідэнтка Малдовы склікае Вялікі нацыянальны сход 

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заклікала грамадзян сабрацца 21 мая на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу ў цэнтры Кішынёва, каб падтрымаць еўрапейскую інтэграцыю Малдовы.

«Дакажам усяму свету, што грамадзяне Малдовы хочуць міру і дэмакратыі ў сваёй краіне, хочуць, каб Малдова стала часткай Еўрасаюза», — заклікала Мая Санду.

Яна нагадала пра шматлікія акцыі пратэсту ў цэнтры Кішынёва, арганізаваныя прарасійскімі «Рухам для народа» і партыяй «Шор».

«Час паказаў, што мы выбралі правільны шлях, і тыя, хто марыў дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове, пацярпелі няўдачу. Але брудныя грошы ад тых, хто хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, працягваюць паступаць.

Некаторыя бачаць тое, што адбываецца ва Украіне, і радуюцца злачынствам. Гэтыя людзі, якія прадалі сваю краіну, гатовыя зраўняць нашы вёскі і гарады з зямлёй, абы вярнуцца да ўлады. Група зладзеяў, якім плацяць брудныя грошы, паставіла сабе мэту перашкодзіць нашаму еўрапейскаму шляху, нашаму шляху да міру і росквіту», — заявіла Санду.

Прэзідэнтка адзначыла, што за тым, што адбываецца ў Малдове, назірае ўвесь свет.

«У многіх складваецца памылковае ўражанне, што грамадзяне Малдовы глядзяць на гэта з абыякавасцю. Многія памылкова лічаць, што грамадзяне нашай краіны абыякавыя і не робяць ніякіх дзеянняў.

Некаторыя дагэтуль сумняваюцца, ці сапраўды наш народ хоча ўступіць у Еўрасаюз. Я прапаную адказаць ім», — заявіла кіраўнік дзяржавы і заклікала ўсіх грамадзян сабрацца 21 мая на цэнтральнай плошчы Кішынёва.

«Прыйшоў час малдаванам паказаць, што мы — рашучы народ, мы гаспадары ва ўласным доме, мы — народ, які можа адстойваць дэмакратыю і мір. Прыйшоў час усім, на Усходзе і Захадзе, убачыць, што мы адзіныя і мужныя ў вырашальныя для нашага лёсу моманты.

Падтрымайце нашу агульную мару. Давайце пакажам, што мы хочам міру. Мы хочам, каб Еўрасаюз стаў нашым домам. Давайце збяромся гэтак жа, як мы сабраліся, калі запатрабавалі незалежнасці і атрымалі яе. Гэтак жа, як мы аб'ядналіся і абаранялі нашу дэмакратыю і стаялі на сваім у самыя цяжкія часы. Дык давайце ж збяромся зараз», — заклікала прэзідэнтка.

Санду адзначыла, што ў найбліжэйшы час плануе больш падрабязна абмеркаваць дэталі сходу, які рыхтуецца, з грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі сіламі.

«Нават калі ў нас часам розныя меркаванні, цяпер не час для сварак і расколу. Цяпер час аб'яднацца і разам стаць часткай еўрапейскай сям'і. Вялікія рашэнні прымаюцца людзьмі на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу», — заявіла яна.

Каментары5

  • Брэст сіла
    10.04.2023
    Калі на той момант украінская армія ўвойдзе ў Бярдзянск і Мелітопаль, з гэтага Вялікага нацыянальнага сходу і пачнецца вырашэнне лёсу акупаванага Прыднястроўя.
  • менка
    11.04.2023
    Брэст сіла, ну ў вас жа ж ё свая вялікая прэзідэнтшчыца
    якая кручэ, чым санду

    паздраўляю)
  • Максим Дизайнер
    11.04.2023
    Только в составе Румынской федерации. Благо пол страны имеет румынские. паспорта, а те, кто не имеет, могут их получить завтра. Второе Косово ЕС не нужна.

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?1

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»1

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка38

Зборную Беларусі не дапусцілі да чэмпіянату свету па хакеі4

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек7

Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць