Грамадства

«Разыходзіцца добра». Выдавец пра кнігу зняволенага Максіма Знака «Зэкамерон»

«Зэкамерон» Максіма Знака выйшаў з друку. Прадаецца ў інтэрнэт-крамах «Азон» і «Вайлдберыз». Магчыма нават дадрукоўванне тыражу. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў генеральны дырэктар расійскага выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак.

Паводле слоў Барыса Пастарнака, твор палітвязня Максіма Знака таксама прадаецца ў звычайных расійскіх кнігарнях, «куды паспелі давезці».

«Разыходзіцца добра, ужо ёсць заказы на дадрукоўку. Калі раптам прачытаеце на сайце «няма ў продажы», пакідайце заяўку — заўтра будзе. Аўтар у курсе, але кнігі яшчэ не бачыў. Спадзяёмся, атрымае ад родных з навагодняй святочнай перадачай», — адзначыў выдаўца.

Ён таксама прывёў урывак з «Зэкамерона» — з апавядання «Гэта мы».

«Сёння было яго дзяжурства, і з гэтай нагоды ён прэзентаваў набытыя на апошняй атаварцы інструменты: шуфлік <…> ануча для падлогі. Сродак для сантэхнікі, пральны парашок (дадаць крыху пры мыцці падлогі для свежасці) і губкі. Усё гэта багацце тут удалося купіць — рэдкая ўдача!

Праз 10 хвілін пасля пачатку ўборкі ён са здзіўленнем глядзеў на маленькую чорную граду смецця. Новы «савок» прыйшлося напаўняць двойчы. А ўчора была дакладна такая ж куча. Страціўшы надзею зразумець, хто цягае смецце ў камеру, ён вырашыў спытаць:

— Прыбіралі ж! Адкуль гэта ўсё?

— Ды ты паглядзі: пыл з коўдраў, з ваты, дробныя кавалкі тынкоўкі са сцен, пабелка зверху. Гэта мы. Гэта мы павольна ламаем турму».

***

Дакументальны раман юрыста з каманды Віктара Бабарыкі Максіма Знака быў яшчэ вясной надрукаваны на рускай мове ў расійскім часопісе, пасля чаго неўзабаве быў перакладзены на беларускую мову.

6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд пасля слуханняў справы ў закрытым рэжыме асудзіў Максіма Знака да 10 гадоў пазбаўлення волі і прызнаў яго вінаватым у стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» і змове з мэтай захопу ўлады.

Каментары

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець11

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець11

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць