Свет

Фатограф зладзіў чарнігаўскім выпускнікам незвычайную ФОТАсесію

Фота каля згарэлага гіпермаркета «Эпіцэнтр», на руінах дома на вуліцы Чарнавола і каля згарэлага інтэрната ў мікрараёне Шарсцянка. Такую фотасесію на выпускны альбом для чарнігаўскіх школьнікаў арганізаваў фатограф з Івана-Франкоўска Станіслаў Сенік, паведамляе «Суспільне».

Фота: Stanislav Senyk

Не ведаючы нічога ў Чарнігаве, з дапамогай сацсетак і таварышаў знайшоў у Чарнігаве тры выпускныя класы, якія пагадзіліся на фотасесію.

«У Чарнігаве я не ведаў ніводнага чалавека. Адзін клас я фатаграфаваў да вайны, і гэта за Чарнігавам было. Там нічога не адбывалася, і бацькі не пагадзіліся на тое, каб дзеці прыехалі ў Чарнігаў для здымак. Але на гэтым я не спыніўся. Я пісаў розным рандомным людзям прапаноўваў усім, каго ведаў, каго не ведаў, прасіў рэкламаваць, і знайшліся тры класы, якія пагадзіліся. Мы з ім зрабілі здымкі. І кожны клас называў розныя месцы, яны так уключыліся ў працэс, бо я не ведаў ніякіх лакацый».

Свята павінна быць. фота: Stanislav Senyk
Адна з лакацый здымкі. Фота: Stanislav Senyk

Ідэю стварэння выпускнога альбома на руінах горада лічыць для сябе выклікам, бо фатаграфія для яго — гэта гісторыя.

«Калі я фатаграфую выпускны альбом, я ўяўляю, што ён будзе важным і праз 10 гадоў. Нават яго важнасць будзе больш праз гады. З часам, гадоў праз 5-6, у гэтых дзяцей народзяцца свае дзеці. Праз некаторы час тое, што цяпер адбываецца, забудзецца. Людзі, якія гэтага не бачылі, будуць пытацца ў нас, што адбывалася і як гэта было, як мы пыталіся ў дзядуляў і бацькоў. Аднак падчас нашых бабуль і дзядуляў не было фота і відэа. Калі б мне бабуля паказала альбом, калі, напрыклад, быў Галадамор, я б па-іншаму гэта ўспрымаў», — кажа Сенік.

Радасць будзе. Фота: Stanislav Senyk
Фота: Stanislav Senyk
Фота: Stanislav Senyk
Выпускніца-2022. Фота: Stanislav Senyk

Кацярына, адна з выпускніц Чарнігава з 12-й школы. Яны з класам падтрымалі ідэю фатографа і пагадзіліся на здымку. Лакацыю выбралі каля «Эпіцэнтра». Яны прапаноўвалі яму розныя месцы, але спыніліся менавіта на згарэлым гіпермаркеце.

Фота: Stanislav Senyk
Будзе мірнае неба над намі. Фота: Stanislav Senyk
Фота: Stanislav Senyk
Фота: Stanislav Senyk

«У нас скралі свята, скралі дзяцінства. І мы хацелі паказаць свету, што жыццё працягваецца, незалежна ад умоў», — распавяла Кацярына.

Фота: Stanislav Senyk
Адна з выпускніц. Фота: Stanislav Senyk

Здымка была бясплатная, і выпускнікі самі выбіралі сабе стыль.

«Я думала апранацца ў школьную форму, у чорна-белыя колеры, але выбралі ўсё нейтральнае адзенне і нейтральныя колеры».

У чорнай футболцы — Кацярына. Фота: Stanislav Senyk
Выпускнікі. Фота: Stanislav Senyk
Выпуснікі. Фота: Stanislav Senyk
Фота: Stanislav Senyk

Зараз выпускнікі чакаюць свой альбом, а фатограф ужо робіць здымкі ў родным Франкоўску. Рэпартажы Станіслава выстаўляліся ў Парыжы і Берліне, фота чарнігаўскіх выпускнікоў таксама плануе прыцягнуць да новага праекту.

«Першыя два-тры тыдні вайны я рабіў рэпартажы ў Кіеве, у Франкоўску, і зняў цэлы праект на фоне вайны. Магчыма, і выпускныя працы ўвойдуць у мой праект, я яшчэ думаю над гэтым», — кажа фатограф.

Фота: Stanislav Senyk

Каментары

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець11

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець11

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць