Беларусбанк падвёў вынікі развіцця сэрвісу па зняцці наяўных у гандлёвых аб'ектах. На пачатак года ў населеных пунктах, дзе пражывае да 20 тысяч чалавек, да яго падключыліся каля 3000 крамаў, паведамляе прэс-служба банка.
А з моманту ўкаранення сэрвісу ў 2020 годзе ўжо праведзена больш за 660 000 аперацый на 47 млн рублёў.
Крамы, у якіх можна зняць грошы, пазначаныя на касе спецыяльнай налепкай з зялёным кашальком.
За адну аперацыю можна зняць да 5 базавых велічынь (210 рублёў).
Па картах Беларусбанка камісія за зняцце наяўных не спаганяецца.
Каментары