Свет44

Літва скасоўвае пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні падвоенага падаткаабкладання

Сейм Літвы 14 студзеня прагаласаваў за дэнансацыю пагаднення з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў.

Як паведамляе прэс-служба Сейма, калі пагадненне перастане дзейнічаць, даходы, атрыманыя рэзідэнтамі Літвы з беларускіх крыніц, і даходы, атрыманыя рэзідэнтамі Беларусі з літоўскіх крыніц, будуць абкладацца падаткамі ў адпаведнасці з адпаведнымі палажэннямі нацыянальнага падатковага заканадаўства.

Такое рашэнне падтрымали 111 дэпутатаў, чацвёра выступілі супраць, шасцёра ўстрымаліся.

Згодна з пагадненнем, кожны бок можа спыніць яго дзеянне, накіраваўшы другому боку пісьмовае апавяшчэнне па дыпламатычных каналах не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года.

Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання паміж Беларуссю і Літвой было падпісана ў 1995 годзе і ўступіла ў сілу ў 1996-м.

Каментары4

  • Беларус
    14.01.2025
    Васіль, не пішыце лухту. Беларусы, якія жывуць і працуюць у Літве, з’яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі Літвы ўжо на 183 дзень. Адпаведна і падаткі яны плоцяць там дзе і жывуць. Навошта ім яшчэ плаціць падаткі і ў Беларусі? Толькі не блытайце падатковае рэзідэнства з пмж, грамадзянствам ці пашпартам. Нават калі ў беларускай падатковай і з’явяцца нейкія пытанні да вашага даходу ці выдаткаў, хоць я не ведаю адкуль яны могуць даведацца пра вашыя даходы або выдаткі калі вы жывеве ў Літве, вы можаце спакойна ўзяць патрэбную даведку ў літоўскай падатковай, дзе будзе пазначаны ваш даход і ўплочаныя з яго падаткі. Падатковыя стаўкі падаходнага падатку ў ЕС усё роўна вышэйшыя чым у РБ.
  • Жвір
    14.01.2025
    Васіль, ну, напэўна дзеля гэтага й Беларусь, з свайго боку, павінна скасаваць такую дамову. А покі гэта будзе тычыцца толькі рэзыдэнтаў Ліетувы, якія між іншага маюць нейкі прыбытак у Беларусі.
  • Базыль
    15.01.2025
    Васіль, гэты крок скіраваны на тое, каб прымусіць літоўскі бізнэс або прыватны капітал сыходзіць з Беларусі.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць