«Іслач» не змагла вылецець на матч Лігі канферэнцый у Венгрыю. Што адбылося?
Адбылася пазаштатная сітуацыя, паведамляе прэс-служба беларускага клуба
«Наш рэйс з Рыміні [Італія] ў Будапешт спачатку быў перанесены на паўтары гадзіны, а затым адменены. Каманда вымушана вярнулася на начлег у гатэль у Сан-Марына. Кіраўніцтва актыўна займаецца транспартнымі пытаннямі па пераездзе ў Венгрыю», — гаворыцца ў тэлеграм-канале «Іслачы».
Матч у адказ «Іслач» — «Ля Фіярыта» пройдзе ў чацвер у Венгрыі, дзе пасля ўварвання Расіі ва Украіну праводзяць матчы беларускія клубы. Першы матч у Сан-Марына скончыўся перамогай беларускага клуба 1:0.
Пераможца пары ў наступным раўндзе згуляе з турэцкім «Істанбул Башакшехірам».
Каментары