Імі сталі гульцы каманды-чэмпіёна Родры, Ламін Ямаль і Ніка Уільямс.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/rodry_gettyimages240714-rxl8m.jpg.webp)
Паўабаронца зборнай Іспаніі і «Манчэстэр Сіці» Родры прызнаны найлепшым футбалістам Еўра-2024.
Ён стаў трэцім іспанскім футбалістам, які стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы. Да яго такой узнагароды ўдастойваліся паўабаронцы Хаві (2008) і Андрэс Іньеста (2012). І тады Іспанія таксама выйгравала чэмпіянаты Еўропы
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_06/gettyimages-2157705170-rm9la.jpg.webp)
А Ламіна Ямаля назвалі найлепшым маладым футбалістам Еўра-2024. У суботу хлопцу споўнілася ўсяго 17 год.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_07/wiiliams_ap240714-7zwpq.jpg.webp)
Найлепшым гульцом фінала назвалі Ніка Уільямса, які адкрыў лік у матчы,
Сёння Іспанія выйграла чэмпіянат Еўропы, абыграўшы ў фінале Англію 2:1. У іспанцаў чатыры перамогі на кантынентальных першынствах (1964, 2008, 2012, 2024).
Англія ні разу не выйгравала чэмпіянаты Еўропы, а Хары Кейн застаўся зноў без трафея, ужо шостага ў кар'еры, улічваючы фіналы Лігі чэмпіёнаў, Кубка Англійскай лігі (як гулец «Тотэнхема»), Суперкубка Германіі («Баварыя»). Прычым ён прайграў і другі фінал Еўра (першы раз у 2021-м).
Каментары