Спорт44

Турэцкія заўзятары збіраюцца масава паказаць «воўчае вітанне» на матчы Турцыя — Нідэрланды

Футбольныя фанаты з Турцыі заклікалі заўзятараў, якія будуць у суботу на стадыёне ў Берліне падчас матчу Турцыя — Нідэрланды, паказаць так званае «воўчае вітанне», за якое дыскваліфікавалі героя паядынка абаронцу Мерыха Дэмірала, які вызначыўся дублем у гульні.

Гледачам прапануюць прадэманстраваць гэты жэст падчас выканання нацыянальнага гімна Турцыі, піша Bild.

«Цяпер увесь свет будзе глядзець прамую трансляцыю таго, як 50 тысяч чалавек робяць знак шэрага ваўка! І няхай яны паспрабуюць забараніць гэта!» — піша ў каментарах адзін з карыстальнікаў.

У мінулым матчы гулец зборнай Турцыі Мэрых Дэмірал адсвяткаваў забіты гол у вароты Аўстрыі, паказаўшы «воўчае вітанне». Гэты жэст выкарыстоўваюць турэцкія праваэкстрэмісты, якія прытрымліваюцца ідэалогіі расавай перавагі. Пасля гэтага інцыдэнту УЕФА адхіліла Дэмірала на два наступныя матчы.

Афіцыйна Анкара ніяк не асудзіла жэст футбаліста — наадварот, Міністэрства замежных спраў Турцыі назвала расследаванне УЕФА супраць Дэмірала непрымальным. Турэцкія ультрас, у сваю чаргу, заяўляюць, што «воўчае вітанне» — гэта «нацыянальны сімвал турэцкага народа», які не мае дачынення да расізму.

У Германіі за рухам Ülkücü, чальцы якога выкарыстоўваюць «воўчае вітанне», сочыць Упраўленне па абароне канстытуцыі. У Турцыі гэтае прывітанне выкарыстоўваецца, напрыклад, ультранацыяналістычнай «Партыяй нацыяналістычнага руху», якая лічыцца партнёрам урада Рэджэпа Эрдагана.

На фоне скандалу з Дэміралам прэзідэнт Турцыі аб'явіў пра свой візіт на чвэрцьфінал у Берлін у суботу.

Чвэрцфіналы стартуюць сёння матчамі Германія — Іспанія (19:00) і Францыя — Партугалія (22:00).

Каментары4

  • просто работает-
    05.07.2024
    техническая победа НЛ, а турки едут домой
  • 05.07.2024
    Можа зараз зразумець, што прыняцце Турэччыны ў НАТА , гэта была вялізная памылка ,
  • Žvir
    05.07.2024
    Aha, jašče b jany pastavilisia inakš, čakajcie... Pavahi da inšych, da čyjesci pravilaū , zakonaū, tradycyjaū, relihii ū ich nikoli nie bylo, niama i nia budzie. Heta ž turki, jany pa halovach pojduc`, kali im treba i dazvolu nia sprosiac`...

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць