Турцыя стала апошнім чвэрцьфіналістам Еўра-2024 у нервовай дуэлі з Аўстрыяй ВІДЭА
Усе пары 1/4 фіналу.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/turk_ap240702-swpz1.jpg.webp)
Мерых Дэмірал — герой сустрэчы. Фота: Thanassis Stavrakis / AP
Туркі забілі першымі, ужо на першай хвіліне (Мерых Дэмірал), потым ён зрабіў дубль.
Міхаэль Грэгарыч здолеў забіць адзін гол, а далей Турцыя выстаяла.
Усе пары чвэрцьфіналістаў:
Пятніца, 5 ліпеня:
Германія — Іспанія (19:00)
Францыя — Партугалія (22:00)
Субота, 6 ліпеня:
Англія — Швейцарыя (19:00)
Нідэрланды — Турцыя (22:00)
Паўфіналы пройдуць 9 і 10 ліпеня. Пачатак матчаў а 22-й.
У першым паўфінале згуляюць пераможцы чвэрцьфіналаў пятніцы, у другім — пераможцы чвэрцьфіналаў суботы.
Фінал — 14 ліпеня, матча за 3-е месца на чэмпіянатах Еўропы не бывае.
Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА
Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал
Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?
Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал
Бі-бі-сі жорстка падкалола Крышціяну Раналду. Легенда зборнай Англіі назваў гэта ганьбай
Каментары