Грамадства2626

Павел Лібер пракаментаваў інфармацыю пра блакаванне VPN у Беларусі

Кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў электаральнай платформы заклікаў беларусаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, ні ў якім разе не галасаваць без VPN на выбарах у Каардынацыйную раду.

Павел Лібер. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Пра гэта ён заявіў тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», каментуючы інфармацыю пра блакаванне VPN у Беларусі.

Ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя гадзіны будзе дададзены пашыраны спіс VPN на падставе інфармацыі, якую каманда платформы цяпер атрымлівае з Беларусі.

Сёння з'явілася інфармацыя аб праблемах у працы сэрвісаў VPN у Беларусі.

«Адразу некалькі чалавек паведамілі нам, што ў Беларусі не ўдаецца падключыцца ні да аднаго сэрвісу VPN. Раней таксама з'яўлялася інфармацыя аб збоях у працы інтэрнэту», — інфармавалі ў БГМ.

Галасаванне стартавала а 00:00 25 мая і працягнецца да 27 мая. У выбарах у Каардынацыйную раду ўдзельнічаюць 11 выбарчых спісаў.

Каментары26

  • Питон
    25.05.2024
    ну в принципе он обращается на том языке на котором разговаривает и думает 99.9(9)% населения страны.. если бы он хотел обратиться к крайним правым и нацдемам то использовал бы мову, но вам бы все равно не понравилось
  • Алег
    25.05.2024
    Подключился через тор.
  • 2505
    25.05.2024
    Спярша - праз Opera з уключаным убудаваным VPN, але ўжо на этапе праверкі VPN дыялогавае акно нібы заклініла і выдавалася зноў і зноў. Таму затым быў уключаны рэжым інкогніта ў Chrome, потым Psiphon, скапіпашчаная з оперы ў Chrome спасылка на старонку галасавання. Так спрацавала. Не забудзьцеся пасля вычысціць гісторыю і кэш браўзераў.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць