Лакіза стаў дырэктарам Інстытуту ўвосень 2020 году, то бок у час, калі, як вы лёгка здагадаліся, пачаўся вал рэпрэсіяў супраць нязгодных супрацоўнікаў бюджэтных установаў. Як вынік, усе больш-менш нармальна вядомыя ў навуковым сьвеце гісторыкі, якія маюць кваліфікацыю і даробак, больш-менш сумленныя былі або звольненыя, або пастаўленыя перад абліччам непрацягваньня кантракту. Пры Лакізе гэтая задача была пасьпяхова выкананая. Больш за тое, замест разагнаных сумленных гісторыкаў былі панабіраныя студэнты і нават учорашнія школьнікі, часам нават студэнты няпрофільных спэцыяльнасьцяў (напрыклад, культуралёгіі). Напрыклад, намесьнікам па навуковай (!) працы ў Лакізы цяпер зьяўляецца ўчорашні студэнт, у актыве якога такія «навуковыя» працы як складаньне паказальнікаў да кнігі. Сам Лакіза таксама дужа цікавы пэрсанаж. Чалавек адназначна русіфікатарскі і чарнасоценны, менавіта пры якім пачаліся актыўныя ўдзелы Інстытуту ў прарасейскіх шабашах накшталт імпрэзаў з удзелам Лаўрова і кіраўніка маскоўскай ГРУ Нарышкіна. Лакіза – абсалютна з гэтай жа кагорты, бо зьяўляецца пратэжэ Даніловіча. Так-так, менавіта таго самага Даніловіча, які цяпер – «дэпутат» палаткі і часты госьць прарагандысцкіх шоў. Ну і сама «дзейнасьць» Інстытуту цяпер цікавая. Очэнь інцярэсная. То кожны дзень сыпяць сэнсацыямі з раскопак на Менцы. Нібыта яны там Трою ці Махенджа-Дара капаюць, а ня Менск. І, як вы правільна здагадаліся, усё гэта ня мае ніякай незалежнай вэрыфікацыі іншымі навуковымі калектывамі іншых краінаў (археалягічныя раскопкі цяпер у сьвеце – гэта справа міжнародных камандаў). Рабяты прапаноўваюць паверыць сабе на слова. Даходзіць нават да абсурду – у часе «рэстаўрацыі» Крэўскага замку гэтыя рабяты аб’явілі, што знайшлі... гарматнае ядро самога вялікага князя Сьвідрыгайлы. Каб вы разумелі, гарматнае ядро – гэта круглы кавалак граніту. І ўсё. Без аніякіх надпісаў, без анічога. Тым ня менш, лакізаўскі Інстытут ужо сэнсацыйна высьветліў, чыё яно. Засталося знайсьці гарматнае ядро самога лу. Так што застаецца толькі гадаць, які яны там фантастычны Дыснэйлэнд зьлепяць (на Менцы, у Крэве і г.д.).
кананір Свідрыгайлы
06.02.2025
Kantekst da naviny, ці шмат было аблогаў замка з прымяненнем падобнай зброі?
Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы