«Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў з карцінамі аўстрыйскага мастака
Партыя гадзіннікаў будзе лімітаванай.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/1-cx19x.jpg.webp)
Фота: «Луч»
Мінскі завод «Луч» прадставіў калекцыю гадзіннікаў, прысвечанай творчасці аўстрыйскага мастака Густава Клімта (1862-1918).
На цыферблатах гадзіннікаў гэтай калекцыі намаляваныя найбольш вядомыя карціны аўтара.
«Кожная мадэль гадзінніка ўвасабляе непаўторны стыль і глыбіню творчасці Клімта. Рэпрадукцыі яго шэдэўраў, такіх як «Пацалунак», «Юдзіф», «Дама з веерам» і «Панны», сталі асновай для дызайну цыферблатаў», — распавядае «Луч».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/1-4dukj.jpg.webp)
Фота: «Луч»
Тыраж калекцыі будзе лімітаваным. Гадзіннік ужо можна перадзамовіць. Кошт любой мадэлі — 399 рублёў.
Каментары