«З вялікім смуткам і шкадаваннем атрымаў горкую навіну аб пакутніцкай смерці народнага прэзідэнта», — заявіў духоўны лідар Ірана Алі Хаменеі.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/iran240520-a9upt.jpg.webp)
Месца падзення верталёта. Фота: Press TV
Кіраўнік і духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі і дэлегацыі, якая суправаджала яго. Пра гэта паведаміла агенцтва IRNA.
«З вялікім смуткам і шкадаваннем атрымаў горкую навіну аб пакутніцкай смерці народнага прэзідэнта <…> Ібрахіма Раісі і яго дарагіх таварышаў», — прыводзіць агенцтва словы Хаменеі.
Каментары