Свет55

Забойства Яўгена Прыгожына арганізаваў Патрушаў — WSJ

Сакратар Рады бяспекі Расіі папярэджваў Пуціна, што стаўка на кіраўніка ПВК «Вагнер» і яго наймітаў у вайне з Украінай дае апошняму ўсё больш уплыву і стварае пагрозу Крамлю.

Мікалай Патрушаў. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Калі Прыгожын пачаў мяцеж, Патрушаў убачыў у гэтым магчымасць назаўжды пазбавіцца ад кіраўніка ПВК, пераказвае артыкул Wall Street Journal «Медуза».

Патрушаў пачаў папярэджваць Пуціна аб небяспецы Прыгожына яшчэ летам 2022 года, аднак прэзідэнт Расіі не прыслухаўся да яго слоў, бо вагнераўцы мелі поспехі на полі бою. Па словах суразмоўцы выдання, былога расійскага разведчыка, гэта змянілася ў кастрычніку 2022 года.

Тады Прыгожын нібыта патэлефанаваў Пуціну і ў грубай форме паскардзіўся на дэфіцыт боепрыпасаў, які прыводзіць да вялікіх страт. У кабінеце Пуціна ў той момант знаходзіўся Патрушаў, сцвярджае крыніца WSJ. Кіраўнік Рады бяспекі палічыў, што Прыгожын стаў небяспечным і перастаў паважаць уладу Крамля.

Наступныя скаргі Прыгожына на забеспячэнне і ў тым ліку публічныя канфлікты з ваенным кіраўніцтвам Расіі Пуцін ігнараваў і не адказваў на званкі кіраўніка ПВК. У чэрвені 2023 года, калі Прыгожын пачаў мяцеж, Патрушаў «узяў кіраванне на сябе», сцвярджаецца ў матэрыяле.

Паводле даных крыніц WSJ, кіраўнік Рады бяспекі тэлефанаваў афіцэрам, якія сімпатызуюць Прыгожыну і прасіў іх пераканаць кіраўніка ПВК Вагнера спыніць мяцеж.

Таксама Патрушаў шукаў пасярэднікаў для вырашэння канфлікту ў суседніх краінах. Апроч Аляксандра Лукашэнкі (які ў выніку і стаў такім пасярэднікам), гэта быў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

У выпадку, калі б армія РФ не змагла стрымаць наймітаў, узброеныя сілы Казахстана павінны былі дапамагчы — у якасці службы ў адказ за ўвод сіл АДКБ у студзені 2022 года, сцвярджаюць крыніцы WSJ. Аднак Такаеў адмовіўся.

Пасля заканчэння мяцяжу Патрушаў пачаў распрацоўку плана забойства. Па словах крыніц выдання з заходніх спецслужбаў, Пуціну пазней паказалі гэтыя планы, і ён не стаў пярэчыць.

23 жніўня кіраўнік ЧВК чакаў у аэрапорце Шарамеццева, пакуль яго самалёт правераць і падрыхтуюць да вылету.

Менавіта ў гэты момант пад крыло заклалі невялікую бомбу, сцвярджаюць суразмоўцы WSJ у заходніх спецслужбах.

Праз паўгадзіны пасля ўзлёту на вышыні прыкладна 8500 метраў бомба ўзарвалася. Усе дзесяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Крэмль сваё дачыненне да гібелі Прыгожына адмаўляе.

Каментары5

  • Ой да ладна...
    22.12.2023
    Яны ўсё кіраўніцтва Польшчы ў 2011 годзе прыбралі і ўсім еўрапейцам па-барабану была, а тут ўсяго басагаловага разчленілі, ента можна сказаць падтрыманьне іміджу, вось раньшэ было кагда марозіва 20 капеек каштавала - дварцы бралі штурмамі і ніхто дажэ ні пікнуў - ні ў Пентагоне, ні ў ентай вашай Брытаніі
  • 13
    22.12.2023
    Только на видео следы трассера и попадания двух зенитных ракет от "Бука", а не бомба под крылом. 
  • Hm
    22.12.2023
    Хм... а што на гэта Matolka#help?

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць