Украінку, якая здымала на відэа вайсковую тэхніку, прысудзілі да 2,5 гадоў калоніі
Брэсцкі абласны суд прысудзіў украінку Кацярыну Бруханаву да 2,5 гадоў калоніі, а Вярхоўны суд пакінуў гэты прысуд без змены, паведаміла Генеральная пракуратура.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/2023-12-19174636-j65eh.jpg.webp)
Кацярыну Бруханаву абвінавацілі ў садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), бо ўкраінка, як сцвярджаецца, 30 сакавіка 2022 года адправіла два відэа з вайсковай тэхнікай у чат-бот выдання «Люстэрка».
Дзяўчыну затрымалі 25 ліпеня гэтага года на беларускай мяжы. У яе ўзялі на праверку тэлефон і выявілі факт адпраўкі відэа. Пасля таго дзяўчыну затрымалі і змясцілі ў СІЗА.
Кацярына Бруханава ў свой час скончыла ўніверсітэт у Кітаі, а ў 2016 пераехала ў Беларусь, дзе працавала перакладчыцай з кітайскай мовы, паведамляе «Медыязона».
Каментары
Что происходить в улусе Белоруссия?....