Гомельскага прадпрымальніка асудзілі на тры гады калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання»
Гомельскі абласны суд прысудзіў прадпрымальніка Юрыя Ташкінава да 3 гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў «фінансаванні экстрэмісцкага фармавання» (артыкул 361-2 КК) і распальванні варожасці (артыкул 130 КК), паведамляе «Гомельская вясна».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/2023-08-17175052-wd4kz.jpg.webp)
Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, таму яе падрабязнасці невядомыя.
Паводле інфармацыі «Флагштока», абвінавачванне прадпрымальніка звязана з тым, што ён пераводзіў грошы на дапамогу Украіне праз фонд Bysol. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён у сацсетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўскай вобласці.
Юрый Ташкінаў — гомельскі прадпрымальнік, рэзідэнт гарадскога тэхнапарка. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільную праграму для пошуку выканаўцаў розных паслуг.
Каментары