Свет

Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла санкцыі супраць беларускіх спартыўных чыноўнікаў

Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла прапановы аб прымяненні санкцый да 36 прадстаўнікоў спартыўных арганізацый Расіі і Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Дакументам, за прыняцце якога прагаласавалі 270 народных дэпутатаў, плануецца ўхваліць і ўнесці на разгляд у Раду нацыянальнай бяспекі і абароны прапановы па прымяненні 18 персанальных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый) да 36 прадстаўнікоў спартыўных арганізацый Расіі і Беларусі.

У гэтым спісе намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Баравуля, экс-старшыня Федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў, рэктар Універсітэта фізкультуры Сяргей Рэпкін, былы кіраўнік Федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў, дзейныя кіраўнікі федэрацый хакея — Аляксандр Багдановіч, тэніса — Сяргей Рутэнка, барацьбы — Алім Сялімаў і трэнэр па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына.

Гаворка ідзе пра блакаванне іх актываў, прадухіленне вывядзення капіталаў за межы Украіны і пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны.

РНБА рэкамендуецца прыняць рашэнне аб прымяненні санкцый, а таксама забяспечыць інфармаванне кампетэнтных органаў Еўрапейскага саюза, ЗША, Канады, Аўстраліі, Японіі і іншых дзяржаў з мэтай разгляду імі пытання аб увядзенні аналагічных санкцый.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць