Грамадства1919

Расійскія медыя заявілі, што ў Беларусі пачалі будаваць лагеры для размяшчэння «вагнераўцаў». Але «Беларускі Гаюн» не пацвярджае

Сёння журналісты расійскага выдання «Вёрстка» паведамілі, што нібыта ўжо пачалося будаўніцтва лагера ў Асіповічах на 8 тысяч чалавек для байцоў ПВК «Вагнер». Гэтая інфармацыя імгненна разышлася па многіх медыя. Але маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» сцвярджае, што нічога падобнага няма.

«Вагнераўцы» ў Растове-на-Доне 24 чэрвеня. Фота: AP Photo

«Вёрстка» грунтавала сваё паведамленне на інфармацыі з «беларускага лясніцтва», якую нібыта пацвердзіла і крыніца, «блізкая да кіраўніцтва Магілёўскай вобласці». Таксама яна спасылалася і на сведчанні сваякоў удзельнікаў «Вагнера», праўда, без канкрэтыкі, на падставе чутак.

У той жа час маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» заяўляе, што па стане на 17:30 26 чэрвеня можна адназначна сказаць, што за мінулыя суткі не было зафіксавана ніякай актыўнасці ў Асіповіцкім раёне, не кажучы ўжо пра будаўніцтва такога буйнога аб'екта.

«Адзначым, што выклікаюць пэўныя пытанні звесткі замежнага (расійскага) выдання пра тое, што ім удалося атрымаць каментары ад крыніц, блізкіх да кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. Пры тым, што беларускія незалежныя медыя такіх каментароў не атрымлівалі і інфармацыю пакуль не пацвярджаюць», — заявіў «Гаюн».

Маніторынгавая група таксама пакуль не фіксуе ніякіх калон ПВК, якія рухаюцца ў Беларусь ці ўжо знаходзяцца ў краіне.

Каментары19

  • прымак
    26.06.2023
    Диктатор такой перестраховщик, что не допустит даже 100 вагнеровцев, не говоря уже про 8 тысяч. Вспомните как начали спускать на тормозах тему ВНС после событий в Казахстане. А тут 8 тысяч уголовников, для которых диктатор никто и звать его никак. До Дроздов дойдут за полдня. Ага, щас, разместит. Он даже ополчение толком не создал, одни разговоры, тем более оружие дома у ополчения, это для него страшный сон. Скорее всего переведут Вагнер под белорусскую юрисдикцию, чтобы не подписывать контракты с МО РФ, а как сидели в России, так и будут сидеть. Скорее всего это и была цель Пригожина, добиться ухода от контрактво с МО РФ. 
  • Вагнерочки в Минске
    26.06.2023
    Он берет их на свой баланс как тонтон-макуты.
  • Не проста так усё
    26.06.2023
    Хутка пачнуць будаваць.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць