Усяго патроху33

Цяпер «Беларускія Мальдывы» можна наведаць афіцыйна

«Беларускімі Мальдывамі» называюць адпрацаваныя крэйдавыя кар'еры ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — вадаёмы з вадой незвычайна ярка-бірузовага колеру, дзе так любяць фатаграфавацца і, на жаль, купацца беларусы.

Фота: Belkraj.by

Цяпер іх можна будзе наведаць афіцыйна. Паўтарагадзінная экскурсія ўключае наведванне музея завода і агляднай пляцоўкі, з якой адкрываецца незвычайны від, як піша «Гродзенская праўда».

«Мы падумалі, што было б нядрэнна злучыць у адным маршруце вытворчасць і прыгожы ландшафт. Так нарадзілася задумка з уладкаваннем назіральнай пляцоўкі. У прамысловы турыстычны маршрут аб'ект уключылі з лета мінулага года, — кажа намеснік гендырэктара Генадзь Найдзюк. — Лічым, атрымалася годна, прыгожа, а галоўнае, бяспечна. Апошні аспект асабліва важны. Бо крэйдавыя кар'еры, нягледзячы на забарону наведвання, заўсёды прыцягвалі аматараў адпачынку на прыродзе, фотасесій, экстрэмалаў. А цяпер у іх з'явілася легальнае месца, дзе можна атрымаць асалоду ад мясцовай прыгажосці, убачыць кар'еры і зрабіць фота на памяць. Усталявалі бяспечную платформу з агароджай, якая перашкаджае падыходу людзей да стромкіх схілаў кар'ера».

Фота: «Гродзенская праўда»

Шлях да назіральнай пляцоўцы нядоўгі: ад прадпрыемства да патрэбнага пункта кіламетраў з восем. Выходзіш з машыны — і перад вачыма адкрываецца маляўнічы від на авальную чашу, запоўненую вадой.

«Плошча — 54 гектары, глыбіня — да 50 метраў. З пляцоўкі праглядаецца маштабнасць. Можна ўбачыць увесь кар'ер цалкам, на стромых схілах разгледзець пласты розных колераў. Дарэчы, якраз тут быў знойдзены адбітак рыбы віду хоплаптэрыкс, які можна ўбачыць у музеі, — кажа Генадзь Найдзюк. — Раскажуць тут і пра тэхналогію здабычы крэйды. Пасля таго як рэсурс кар'ера вычарпаны, тэхніка пераводзіцца на новыя ўчасткі, а гэты, дзе вяліся работы, запаўняецца натуральным чынам. Белая крэйда на дне надае вадзе той самы непаўторны блакітнавата-бірузовы колер. Прыемна сесці на лаўцы і пасядзець у цішыні, атрымаць асалоду ад прыроды».

Ці будуць даступныя турыстам іншыя адпрацаваныя кар'еры, на прадпрыемстве гаварыць не бяруцца. Па словах Генадзя Найдзюка, пакуль у планах удасканаленне гэтага турыстычнага маршруту.

Каментары3

  • Казік
    23.06.2023
    Пляцоўка на фотцы далёка. Маглі б ужо бліжэй зрабіць
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    23.06.2023
    Гэта ж колькі мільёнаў гадоў запар на гэтым месцы існавала цёплае мора (а можа і акіян), каб узніклі такія велізарныя паклады розных каралаў, якія затым ператварыліся ў крэўду!!! 
  • даведка
    23.06.2023
    За характерными решётками на фото начинается или заканчивается территория режимной Беларуси?!

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць