Страты УСУ ў Бахмуце ў сем з паловай разоў меншыя, чым у расіян — Данілаў
У Данілава спыталі, чаму Украіна ўтрымлівала Бахмут? Сакратар РНБА адказаў, што Узброеныя сілы павінны абараняць свае гарады, бо без украінскага супраціву Расія атрымала б перамогу ў вайне.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/fe49a76-1bbf971-3-eafkv-ha4rp-chd5c-2jh97.jpg.webp)
Зруйнаваны Бахмут. Фота: 24-ая АМБр
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў паведаміў, што страты Расіі ў Бахмуце за больш як паўгода склалі 22 816 вайскоўцаў, ва Украіны тым часам страты меншыя ў сем з паловай разоў, піша «Украінская праўда».
У Данілава спыталі, чаму Украіна ўтрымлівала Бахмут. Сакратар РНБА адказаў, што Узброеныя сілы павінны абараняць свае гарады, бо без украінскага супраціву Расія атрымала б перамогу ў вайне.
«Мы не маем права здаваць нашы гарады», — дадаў Данілаў.
Каментары
дык вось у тым-то і справа, што зэкаў. супраць людзей. можа гэта выпадкова. але сумняюся. мажліва - гэта хітрасць такая ўсходняя расейская