Усяго патроху44

10 гадоў таму на яе ўпаў самазабойца, і жыццё дзяўчыны змянілася назаўжды. Але яна змагаецца за тое, каб быць шчаслівай

10 гадоў таму ў Польшчы мужчына, які вырашыў скончыць жыццё самагубствам, скочыў з сёмага паверха і ўпаў на 28-гадовую фізіятэрапеўтку Беату Ялоха, якая ішла па вуліцы. Ён памёр на месцы. У выніку сутыкнення маладая жанчына аказалася прыкаванай да інваліднага вазка. Але ўвесь гэты час яна не здаецца, імкнецца ажыццяўляць свае мары і жыць як мага больш поўным жыццём. Сёння яна просіць памаліцца за нябожчыка, піша Onet.pl.

Beata Jałocha
Беата Ялоха ў 2017 годзе. Фота: Bartosz Krupa / East News

Усіх пацыентаў Беата перанесла на раніцу, каб потым прабавіць час са сваім жаніхом Томэкам і схадзіць з ім у басейн. Так мусіла выглядаць нічым не прыкметная субота 18 мая 2013 года. Аднак, калі дзяўчына ішла да чарговага пацыента, здарылася няшчасце, якое назаўжды змяніла жыццё маладой фізіятэрапеўткі.

Беата ішла па вуліцы Груецкай у Варшаве, перад ёй прайшла жанчына з дзіцем, але што было яшчэ праз некалькі крокаў — гэтага дзяўчына ўжо не памятае. На Беату ўпаў мужчына, які вырашыў скончыць жыццё самагубствам.

«Першы тыдзень пасля здарэння быў кашмарам. Гэта былі пастаянныя лекі, вельмі моцныя лекі. Мне давалі марфін у тым ліку. Цяпер мне лепш. У мяне больш няма болю ў грудзях. Я магу дыхаць свабодна, раней гэта была барацьба за кожны ўдых. Цяпер сапраўды нашмат лепш», — сказала Ялоха ў праграме «Томаш Ліс у жывым эфіры» неўзабаве пасля аварыі.

Рэабілітацыя, паслядоўная барацьба са слабасцю і вера ў свае сілы дазволілі Беаце наноў будаваць жыццё. Некаторы час яна працавала ў гарадской мэрыі, а пазней паступіла ў аспірантуру па кіраванні рэабілітацыяй.

«Я стараюся зрабіць свае дні як мага больш напоўненымі, але ў мяне бываюць і моманты, калі мне няпроста», — сказала Беата праз шэсць гадоў пасля аварыі ў польскай тэлепраграме «Дзень добры ТВН».

Змаганне праз боль

У 2017 годзе Беата Ялоха ўдзельнічала ў конкурсе «Міс свету на інвалідных вазках». На аснове гісторыі, якая здарылася з дзяўчынай, музычны тэатр у Варшаве стварыў у 2021 годзе мюзікл пад назвай «Неба». У 2020 годзе яна далучылася да акцёрскага складу шматсезоннага польскага серыяла «Першае каханне», які з 2004 года выходзіць на тэлеканале Polsat. 

У жыцці Беаты ёсць месца і для спорту, у прыватнасці, для палётаў на планеры, якія дазваляюць жанчыне на нейкі час адключыць свае думкі і адпачыць ад паўсядзённага жыцця.

«Сёння я адчуваю сябе больш жаноцкай, чым да аварыі, бачу какетлівыя позіркі», — прызналася Беата ў інтэрв'ю Wysokieobcasy.pl.

Аднак яе штодзённае жыццё выглядае не так, як да аварыі, бо хоць Беата і цалкам самастойная, яна хутка губляе сілы.

«Раніцай, да 11 гадзін, калі арганізм адноўлены пасля начнога адпачынку, я пачуваюся вельмі добра. Але цягам дня я маю патрэбу ў тым, каб легчы і адпачыць. І потым зноў магу нешта рабіць. Я ўжо зразумела, што павінна рэагаваць на патрэбы свайго арганізма», — прызналася жанчына ў вышэйзгаданым інтэрв'ю.

На пытанне, што для яе сёння самае цяжкае, Беата Ялоха адказвае:

«Боль. І што ў мяне так мала сілы дзейнічаць. Я не магу з гэтым змірыцца. Я толькі што пасля аперацыі па імплантацыі абязбольвальнага стымулятара ў пазваночнік. Ёсць шанец, што гэта крыху паменшыць боль, можа палепшыць якасць майго жыцця. На жаль, гэта не ліквідуе боль цалкам».

Аднак усе гэтыя нягоды перастаюць быць адчувальнымі, калі жанчына бачыць любімую дачку, — некалькі гадоў таму Беата Ялоха стала мамай.

Праз 10 гадоў пасля таго, што здарылася, жанчына апублікавала ў фэйсбуку кранальны допіс.

«Сённяшняя святая імша ў 10-ю гадавіну самагубства Марка і падзяка за выратаванне мяне. Калі ласка, памаліцеся».

Чытайце яшчэ:

Пытанне жыцця і смерці: трохгадовай дзяўчынцы з СМА патрэбны дарагі ўкол

Фельчарка, што размаўляе з блізкімі людзей, якія паміраюць: Словы «Усё будзе добра» ім не дапамогуць

Маргарыта Ляўчук, у якой былі праблемы з галасавымі звязкамі, расказала пра сваё здароўе

Каментары4

  • Историк
    21.05.2023
    ром, согласен с Вами: по-хамски этот Марк совершил самоубийство, по-жлобски, - точно так действует и лукашенка: нажрался и власти, и денег, а теперь хочет самоубиться, прихватив с собой и Беларусь, НО НЕ прихватит - МЫ, БЕЛАРУСЫ, НЕ позволим всяким Отморозкам из "власти" уничтожить Беларусь.
  • mikola
    21.05.2023
    Spaczuvaiu dzjauczyne. Vytrymki ioi i zdarou*ja ! Usio Atrymaeca !
  • Уладзімір
    21.05.2023
    Памаліцца за Марка? Яб яшчэ пашкадаваў, што ён здох на месцы і не давялося адчуць усе пакуты на якія ён вымусіў іншых.

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах11

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года6

Іспанская паліцыя затрымала шасцярых удзельнікаў банды, якая прадавала неіснуючых шчанюкоў

Песня, якая вірусіцца ў беларускім тыктоку, аказалася саўндтрэкам да прапагандысцкага серыяла пра вайну16

Рэкордная колькасць мігрантаў спрабавала патрапіць з Беларусі ў Літву1

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах11

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць