Яна стаматолаг, ён — індывідуальны прадпрымальнік.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_03/out381-dy4sq.jpg.webp)
Пару Солтанаў затрымалі днямі. Галіна — 34-гадовы стаматолаг з Мінска. Яна скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт, а пасля — больш за дзясятак розных дадатковых курсаў. Жанчына працуе ў прыватнай стаматалагічнай клініцы, і на сайтах пра яе адгукаюцца выключна станоўча. У відэа ГУБАЗіКа яна распавядае, што ўдзельнічала ў маршы разам з мужам.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_03/out361111111-s2ab1.jpg.webp)
Муж Галіны — 35-гадовы мінчук Уладзімір Солтан. Ён займаецца вытворчасцю мэблі, мае ўласнае ІП. Яму закідаюць тое, што ён нібыта адміністраваў дваравы чат і таксама выходзіў на пратэсты.
Ці заведзена супраць сям'і крымінальная справа — невядома. Чат, які быццам бы адміністраваў Уладзімір, па ягоных словах на міліцэйскім відэа, прызнаны «экстрэмісцкім», але адшукаць чат ці канал з падобнай аватаркай не атрымалася.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары