Па даручэнні кіраўніка МУС супрацоўнікі міліцыі дадуць «жорсткую ацэнку дзеянням асоб, якія дапускаюць грубыя парушэнні ПДР», паведаміў праўладны тэлеграм-канал.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/01_flag-li07w.jpg.webp)
Па інфармацыі ГУБАЗіКа, «грубымі парушэннямі» будуць лічыцца таксама ўсе парушэнні дарожных правіл, звязаныя з «экстрэмізмам»:
«тыя, хто раней прыцягваўся за спыненне на праезнай частцы, падачу сігналу або дэманстрацыю з аўто забароненай сімволікі, будуць узяты на асаблівы ўлік і старанна правераны на прадмет выкарыстання транспарту ў адпаведнасці з законам».
Па інфармацыі праваабаронцаў, кожны месяц адбываюцца судовыя працэсы за «пікетаванне» налепкамі на аўто.
Каментары
Хорошо! Так держать!