Грамадства88

«Мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!» Камандзір палка Каліноўскага павіншаваў беларусаў

Сваё віншаванне на адрас беларусаў апублікаваў і полк Кастуся Каліноўскага. Ад імя байцоў падраздзялення з прамовай выступіў камандзір палка — Кіт.

— Сто пяць гадоў таму нашы смелыя продкі змаглі сказаць сваё слова. Змаглі заявіць аб тым, што беларусы маюць права на незалежную ва ўсіх сэнсах дзяржаву. І вось ужо 105 гадоў барацьба за гэтую дзяржаву працягваецца. Полк Каліноўскага са зброяй у руках працягвае гэтае змаганне.

Мы кажам у нашым зароку на вернасць Беларусі: «Хай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў тваіх». Мы сціскаем у руках зброю — вы надаяце патроны.

У гэты святочны дзень мы ўдзячныя вам за тое, што можам працягваць барацьбу за вызваленне. З такім надзейным тылам мы як стаялі, так і будзем стаяць.

Наша агульная мэта — Беларусь. Беларусь свабодная, незалежная і дэмакратычная. Наша агульная мэта — Беларусь шчаслівая. І мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!»

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Каментары8

  • ром
    25.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Брат
    25.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Беларуская Вызвольная Армiя
    25.03.2023
    Так.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых12

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць