Навука і тэхналогіі77

Свет стаіць на парозе распаўсюджвання 6G-сувязі. Што яна прынясе?

Эксперты з Samsung, Telefonica і Еўрапейскага касмічнага агенцтва сабраліся разам, каб абмеркаваць будучыню развіцця 6G.

5G-вышка / Фота: pixabay

Па-першае, варта супакоіць усіх прыхільнікаў тэорый змоў, якія яшчэ не да канца адышлі ад уяўнага пранікнення высокачастотных 5G-хваляў праз іх клеткавыя мембраны. Канспіролагам, якім цяжка супрацьстаяць кантролю над іх свядомасцю праз вышкі 5G, пакуль усё ж рана панікаваць: 6G не з'явіцца ў найбліжэйшы час.

Згодна з прагнозамі, шырокае распаўсюджванне новага пакалення сувязі адбудзецца не раней за 2030 год, хоць, як сцвярджае TechCrunch, большая частка цяжкай працы ўжо зробленая, і сеткі, здаецца, падрыхтаваныя і гатовыя да новага свету.

На дыскусіі ў рамках Mobile World Congress удзельнічалі прадстаўнікі нямецкай Thinknet 6G, Samsung Research UK, Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Telefónica Research. Спецыялісты абмяркоўвалі перспектывы значнага зніжэння спажывання энергіі пры пераходзе на 6G, лепшую кібербяспеку, а таксама прымяненне новага стандарту сувязі ў больш шырокім спектры сцэнарыяў, напрыклад, з прыладамі так званага «інтэрнэту рэчаў».

Інтэрнэт рэчаў уяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных лічбавых прылад (ці то механічных і лічбавых машын, аб'ектаў, жывёл або людзей), якія забяспечваюцца ўнікальнымі ідэнтыфікатарамі (UID) і магчымасцю перадачы даных па сеціве без неабходнасці ўзаемадзеяння «чалавек-чалавек» або «чалавек-камп’ютар». Іншымі словамі «інтэрнэт рэчаў» злучае фізічныя аб'екты з віртуальным светам: разумныя прылады і машыны аказваюцца звязанымі паміж сабой і з сусветным павуціннем. Сярод іншага, луналі такія амбіцыйныя фразы, як «разумныя гарады», «галаграфічныя сустрэчы» і «3D-мапінг».

6G таксама абяцае большую ўстойлівасць сетак. Імаверна, бумам будзе віртуальная адукацыя праз гарнітуры XR (пашыранай рэальнасці), дзякуючы ашаламляльнай прапускной здольнасці 6G. Спецыялісты спадзяваюцца, што гэта паслужыць і сапраўдным штуршком на шляху да мэтаў устойлівага (экалагічнага) развіцця, што асабліва актуальна для незаможных краін з эканомікай, якая развіваецца.

Асабліва падкрэслівалася надзейнасць будучай сеткі 6G з пункту гледжання спажыўца: цяпер ёсць надзея, што калі вы заходзіце ў ліфт, ваш сігнал ужо не будзе абрывацца, дзякуючы здольнасці 6G пераходзіць ад «2D да 3D» і лепшай лакалізацыі прылад.

Кантэнт, створаны штучным інтэлектам, стане значна больш даступным у сетках 6G, у тым ліку і «лічбавыя копіі» чаго ці каго заўгодна. Так, напрыклад, студэнты-медыкі змогуць навучацца з дапамогай галаграфічных пацыентаў, з якімі яны змогуць бяспечна рабіць памылкі столькі разоў, колькі ім спатрэбіцца.

6G таксама абяцае канцэпцыю «аб’яднанага навучання з захаваннем прыватнасці» ці ppFL (ад англійскага privacy-preserving federated learning), калі некалькі бакоў могуць навучаць адну мадэль, не абменьваючыся сваімі навучальнымі данымі. У выніку, напрыклад, можа быць зменшаны патэнцыял кібератак на нейронныя сеткі.

Напэўна, адной з найвялікшых лыжак дзёгцю ва ўсёй ідэалістычнай карціне з’яўляецца пытанне прыватнасці і канфідэнцыйнасці. Так «разумная маркіроўка» ў 6G-асяроддзі будзе азначаць, што любы від прадукцыі можна будзе адсочваць — што ў сваю чаргу будзе азначаць фактычную адсутнасць канфідэнцыйнасці. Таму, наколькі цудоўным выявіцца новы 6G-свет, — пабачым неўзабаве.

Каментары7

  • Васёк
    06.03.2023
    А чыво так слаба 6г?...нашы сразу мерайдут на 9г
  • Александр
    07.03.2023
    Ну, нам теперь совсем в другую сторону. Нам скоро и 3G будет за счастье
  • Хрустальный холодец
    07.03.2023
    Главное что принесёт распространение 6G - ещё более точное определение вашего геоположения. И если 5G может определить вашу точку на карте с точностью до 5 м, то здесь это будет ещё точнее. А это ничего хорошего.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць